Сіетл Кракен
| Сіетл Кракен | |
| | |
| Дывізіён | Ціхаакіянскі |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Сіетл, Вашынгтон |
| Заснаваны | 2021 |
| Стадыён | Клаймэт-Плэдж-Арэна |
| Колеры |
Цёмна-сіні, блакітны, лязурны, папяліста-сіні і чырвоны |
| Галоўны трэнэр | |
| Афіцыйны сайт | nhl.com/kraken (анг.) |
Сіетл Кракен (па-ангельску: Seattle Kraken) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сіетл, штат Вашынгтон, ЗША. У сьнежні 2018 году кіраўніцтва НХЛ ухваліла прапанову Сіетлаўскга хакейнага партнэрства аб прадастаўленьні гораду ўхвалы на пашырэньне франшызы. У ліпені 2020 году стала вядома, што імя новага клюбу будзе Кракен[2]. «Кракен» ёсьць другой прафэсійнай хакейнай камандай, якая базуецца ў Сіетле пасьля таго, як «Сіетл Тотэмз» Заходняй хакейнай лігі правялі апошнюю гульню ў 1975 годзе, і другой хакейнай камандай Сіетлу, якая змагаецца за Кубак Стэнлі пасьля «Сіетл Мэтраполітэнз», які здабываў кубак у 1917 годзе, але быў ліквідаваны ў 1924 годзе. 26 кастрычніка 2021 году клюб ўсталяваў на арэне банэр у гонар той дружыны 1917 году[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]4 сьнежня 2018 году Рада кіраўнікоў НХЛ аднагалосна прагаласаваў за ўхваленьне стварэння новай каманды, якая мусіць базавацца ў Сіетле. Тады ж было пастаноўлена, што новы клюб пачне спаборнічаць з сэзону 2021—2022 гадоў. Сіетлаўскі клюб паводле пляну быў далучаны да Ціхаакіянскага дывізіёну Заходняй канфэрэнцыі, у выніку чаго «Арызона Каётыз» былі пераведзеная зь Ціхаакіянскага ў Цэнтральны дывізіён, каб збалянсаваць усе чатыры дывізіёны ў колькасьць дружынаў у кожнай. Арганізацыя пагадзіла Рона Фрэнсіса на пасаду генэральнага дырэктара клюб, каб ён ініцыяваў будаваньне клюбу[4].
23 ліпеня 2020 году было абвешчанае імя каманды «Сіетл Кракен»[5], якое паходзіць зь міталягічнай істоты кракена скандынаўскага фальклёру. Кракен мае падабенства да гіганцкага васьміногу, арэал якога ахоплівае частку Ціхага акіяну і сустракаецца ў водах недалёка Сіетлу[6]. 30 красавіка 2021 году франшыза сплаціла НХЛ 650 мільёнаў даляраў ЗША, што канчаткова дазволіла «Кракену» стаць 32-м клюбам у лізе[7][8].
24 чэрвеня 2021 году на пасаду галоўнага трэнэра быў наняты Дэйв Гэкстал[9]. Як у выпадку з пашырэньнем лігі за кошт «Вэгаса Голдэн Найтс», дзе сіетлаўскага клюбу таксама быў зладжаны драфт пашырэньня 21 ліпеня 2021 году[10]. 11 кастрычніка «Сіетл Кракен» прызначыў Марка Джардана першым капітанам каманды[11]. Сваю першую гульню амэрыканская каманда правяла 12 кастрычніка, калі саступілі зь лікам 4:3 клюбе «Вэгас Голдэн Найтс». Першую шайбу ў швэдары Сіетлу закінуў Раян Даната. Першая перамога была здабыта «Кракенам» у другім туры 14 кастрычніка ў матчы супраць «Нэшвіл Прэдатарз»[12]. У сакавіку 2022 году Джардана быў прададзены ў «Таронта Мэйпл Ліфс», а першы сэзон скончыўся для каманды апошнім месцам у Ціхаакіянскім дывізіёне. Ужо другі сэзон апынуўся шыкоўным, бо клюб ня толькі дасягнуў плэй-оф Кубка Стэнлі, але «Кракен» перакрочыў першы раўнд, выгуляўшы «Каларада Эвэланш». У другім раўндзе сіетлаўскі клюб быў выбіты «Даласам Старз», саступіўшы толькі ў апошнім сёмым матчы сэрыі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 31 студзеня 2026 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 30 | Мэт Мюрэй |
1994 | 31 | Філіп Грубаўэр |
1991 | ||
| 35 | Джоўі Дакорд |
1996 | |||||
| Абаронцы | |||||||
| 6 | Адам Лярсан |
1992 | 8 | Кейл Флёры |
1998 | ||
| 24 | Джэймі Алексіяк |
1992 | 28 | Джош Магура |
1998 | ||
| 29 | Вінс Дан |
1996 | 41 | Райкер Эванз |
2001 | ||
| 55 | Раян Ліндгрэн |
1998 | 62 | Брэндан Мантур |
1994 | ||
| Нападнікі | |||||||
| 7 | Джордан Эбэрле | 1990 | 9 | Чэндлер Стывэнсан |
1994 | ||
| 10 | Мэці Бэньерз |
2002 | 12 | Тай Картыей |
2001 | ||
| 17 | Джэйдэн Шварц |
1992 | 19 | Джарэд Макэн |
1996 | ||
| 20 | Ээлі Толванэн |
1999 | 26 | Раян Ўінтэртан |
2003 | ||
| 27 | Бэрклі Катан |
2006 | 51 | Шэйн Райт |
2004 | ||
| 59 | Бэн Маерз |
1998 | 63 | Джэйкаб Мэлансан |
2003 | ||
| 84 | Каапа Кака | 2001 | 89 | Фрэдэрык Гадро |
1993 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.nhl.com/news/dan-bylsma-named-seattle-coach
- ↑ «Say It with Us: Release the Kraken!». NHL.
- ↑ «Kraken raise Metropolitans Stanley Cup banner at Climate Pledge Arena». NHL
- ↑ Quinn, Patrick (18.07.2019). «NHL Seattle names Ron Francis as first general manager of hockey franchise». KOMO.
- ↑ Booth, Tim (23.07.2020). «Release the Kraken: Seattle unveils name for NHL franchise». The Washington Post.
- ↑ «NHL’s Seattle team unveils 'Kraken' name along with logo, jersey design». Sportsnet.
- ↑ Cotsonika, Nicholas J. (30.04.2021). «Kraken officially join NHL after final expansion payment». NHL.
- ↑ «Seattle Kraken officially become NHL’s 32nd team after final expansion payment». Sportsnet.
- ↑ Condor, Bob (24.06.2021). «Getting it 'Right'». NHL.
- ↑ Rosen, Dan (4.12.2018). «Seattle NHL expansion approved by Board of Governors». NHL.
- ↑ «Mark Giordano becomes Seattle Kraken’s first team captain». king5.
- ↑ «Kraken get first win, hold off Predators». NHL.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз