Нью-Джэрзі Дэвілз
| Нью-Джэрзі Дэвілз | |
| | |
| Дывізіён | Сталічны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Усходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Ньюарк, Нью-Джэрзі |
| Заснаваны | 1974 |
| Стадыён | Prudential Center |
| Колеры |
Чырвоны, чорны і белы |
| Гісторыя |
Канзас-Сіці Скаўтс 1974—1976 Каларада Рокіс 1976—1982 Нью-Джэрзі Дэвілз 1982 — цяпер |
| Галоўны трэнэр | |
| Афіцыйны сайт | devils.nhl.com (анг.) |
Нью-Джэрзі Дэвілз (па-ангельску: New Jersey Devils) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ньюарк, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1974 годзе ў горадзе Канзас-Сіці штату Мізуры. Першай была назва «Канзас-Сіці Скаўтс». Праз два гады каманда пераехала ў Дэнвэр, узяўшы новую назву «Каларада Рокіс». Нарэшце, у 1982 годзе адбыўся апошні пераезд у Нью-Джэрзі, пасьля чаго быў перайменаваны ў «Нью-Джэрзі Дэвілз». Тройчы выйгравалі Кубак Стэнлі — у 1995, 2000 і 2003 гадах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1972 годзе НХЛ абвесьціла аб плянах пашырыць лігу двума новымі клюбамі, адзін з гэтых клюбаў паўстаў у Канзас-Сіці з штату Мізуры. Ён апынуўся ва ўласнасьці групы, ачоленай Эдўінам Г. Томпсанам. Новая каманда атрымала назоў «Канзас-Сіці Скаўтс», ушаноўваючы статую «Скаўт» працы Сайруса Даліна, якая ўсталяваная ў гарадзкім парку Пэн-Валі. Ва ўступным сэзоне 1974—1975 гадоў «скаўты» пэўны час мусілі пачакаць да дзявятай гульні, каб згуляць на хатняй Кемпэр-Арэне. У дзясятым матчы клюб здабыў і першую перамогу, выгуляўшы яшчэ адзін клюб з пашырэньня «Вашынгтон Кэпіталз». Здабыўшы ўсяго 41 пункт, «Скаўтс» скончылі сэзон апошнімі ў сваім дывізіёне, горшымі былі вынікі толькі ў «Кэпіталз»[2].
Пасьля двух сэзонаў у Канзас-Сіці франшыза пераехала ў Дэнвэр, дзе была перайменавана ў «Каларада Рокіс»[3] і ладзіла матчы ў Макнікалз-Спортс-арэне. У сваёй першай гульні па перабазаваньні «Рокіс» перамаглі «Таронта Мэйпл Ліфс» зь лікам 4:2[4]. Дружына доўга час прэтэндавала на плэй-оф, але сэрыя з 18 матчаў безь перамогаў прымусіла клюб забыцца на плэй-оф[5]. У наступным сэзоне каларадцы прабіліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але адразу ж былі выбітыя «Філадэлфіяй Флаерз». Клюбу ўвесь час бракавала стабільнасьці, гэтак у першыя восем гадоў існаваньня «Скаўтс/Рокіс» трэнаваньні дзесяць трэнэраў, кожны зь якіх не правацаў больш за два поўныя сэзоны.

Да сэзону 1978—1979 гадоў каманда была прададзеная бізнэсоўцу Артуру Імпэраторэ, які паходзіў зь Нью-Джэрзі. Новы ўладальнік меў намер перанесьці каманду ў свой родны штат, але такі плян быў моцна крытыкаваны, бо ў тым рэгіёне ўжо існавалі тры клюбы НХЛ. У любым выпадку, арэна Мідаўлэнд у Нью-Джэрзі на той час яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, а акрамя яе больш не было прыдатнага месца для каманды, таму франшыза засталася ў Дэнвэры. Тым часам гульня каманды ўсё яшчэ была благой. Праз два гады клюб зьмяніў уладальнікаў, якія наважыліся перавезьці франшызу ў Нью-Джэрзі. Каб зьдзейсьніць перабазаваньня клюб быў вымушаны сплаціць кампэнсацыю «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Ёрк Рэйнджарз» і «Філадэлфіі Флаерз» за тое, што мусілі падзяліць мясцовы рынак.
30 чэрвеня 1982 году каманда была перайменаваная ў «Нью-Джэрзі Дэвілз», спасылаючыся на легенду пра Джэрзійскага д’ябла. Гэтая істота нібыта насяляла хваёвыя лясы Паўднёвага Джэрзі. Больш за 10 тысяч чалавек узялі удзел у галасаваньні на выбар назова[6]. Першы матч скончыўся ўнічыю 3:3. Супернікам у той сустрэчы быў «Пітсбург Пінгвінз», прычым першы гол клюбу ўлучыў у браму «пінгвінаў» Дон Лэвэр[7]. Першая перамога была здабытая ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[8].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 25 | Якаб Маркстрэм |
1990 | 34 | Джэйк Ален |
1990 | ||
| 50 | Ніка Доўс |
2000 | |||||
| Абаронцы | |||||||
| 5 | Брэндэн Дылан |
1990 | 7 | Дугі Гэмілтан |
1993 | ||
| 17 | Шыман Нэмэц |
2004 | 22 | Брэт Пэшы |
1994 | ||
| 24 | Шэймус Кейсі |
2004 | 43 | Люк Г’юз | 2003 | ||
| 44 | Дэніс Чалоўскі |
1998 | 71 | Ёнас Зыгенталер | 1997 | ||
| Нападнікі | |||||||
| 12 | Кодзі Глас | 1999 | 13 | Ніка Гішыр | 1999 | ||
| 14 | Люк Глендэнінг |
1989 | 15 | Зак Макюэн |
1996 | ||
| 16 | Конар Браўн |
1994 | 18 | Ондржэй Палат | 1991 | ||
| 21 | Марк Маклафлін |
1999 | 28 | Тыма Маер |
1996 | ||
| 33 | Яўген Дадонаў | 1989 | 47 | Пол Котэр |
1999 | ||
| 48 | Браян Гэланэн |
1999 | 63 | Еспэр Брат |
1998 | ||
| 81 | Арсень Грыцюк |
2001 | 83 | Юха Ламіка |
1996 | ||
| 86 | Джэк Г’юз | 2001 | 91 | Доўсан Мэрсэр | 2001 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ https://www.nhl.com/devils/news/keefe-named-devils-head-coach-release
- ^ «1974–75 National Hockey League Standings». The Internet Hockey Database.
- ^ Rutherford, Jeremy P. (27.09.2014). «Kansas City clings to NHL dreams as Blues visit». St. Louis Post-Dispatch.
- ^ Maguire, Liam (2012). «Next Goal Wins!: The Ultimate NHL Historian’s One-of-a-Kind Collection of Hockey Trivia». Random House of Canada. — С. 141. — ISBN 9780307363411.
- ^ Hafner, Dan (1.04.1977). «Kings Outlast Rockies, Take Over Second Place». Los Angeles Times. p. E1.
- ^ Mifflin, Lawrie; Katz, Michael (30.06.1982). «Scouting; 'Jersey Devils' Wins Name Poll». The New York Times.
- ^ Rosen, Dan. «1982–83: The First Season». New Jersey Devils.
- ^ «Dates in Devils History». New Jersey Devils.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз
| Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |