Кодзі Глас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кодзі Глас
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 1 красавіка 1999(1999-04-01) (25 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Нэшвіл Прэдатарз
Выступаў за
Драфт НХЛ 6, 2017
Вэгас Голдэн Найтс
Гульнявая кар’ера 2019 — цяпер

Ко́дзі Глас (па-ангельску: Cody Glass; нар. 1 красавіка 1999 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Нэшвіл Прэдатарз» з Нацыянальнае хакейнае лігі. Лічыцца хуткім хакеістам[1], а паводле словаў самога Гласу, за прыклад браў стыль гульні Патрыса Бэржэрона.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца хакеем у родным Вініпэгу. Яшчэ юнаком гуляў у складзе «Портлэнд Ўінтэргокс» з Заходняе хакейнае лігі. У 2017 годзе стаў першым у гісторыі хакеістам задрафтаваным клюбам «Вэгас Голдэн Найтс». У ліпені 2017 году пагадзіўся на трохгадовы кантракт пачаткоўца з клюбам[2], але, правёўшы зь ім перадсэзонны лягер, вярнуўся да Портлэнду. У наступным годзе быў абраны капітанам клюбу. У сакавіку 2019 году увайшоў у лік гульцоў найлепшай каманды лігі. Лета правёў у падрыхтоўчым лягеры «Вэгас Голдэн Найтс», у шэрагам якога пачаў сэзон. Запачаткаваў сваю кар’еру ў НХЛ 2 кастрычніка ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс». У гэтай жа сустрэчы адзначыўся голам. 17 ліпеня 2021 году быў абменены ў «Нэшвіл Прэдатарз». У адваротным кірунку рушыў ягоны зямляк Нолан Патрык.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]