Юта Мамат
| Юта Мамат | |
| | |
| Дывізіён | Цэнтральны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Солт-Лэйк-Сіці, Юта |
| Заснаваны | 2024 |
| Стадыён | Дэльта-Сэнтар |
| Колеры |
Чорны, блакітны, белы |
| Гісторыя |
Арызона Каётыз 1970 — 2024 |
| Афіцыйны сайт | nhl.com/utah/ |
«Ю́та Ма́мат» (па-ангельску: Utah Mammoth) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта, ЗША. Каманда далучылася да лігі з сэзону 2024—2025 гадоў, замяніўшы «Арызону Каётыз». Свае хатнія матчы ладзіць на арэне Дэльта-Сэнтар, якую падзяляе з клюбам НБА «Ютай Джаз». Каманда гуляла свой першы сэзон з часовай назвай і колерамі, але новая сымболіка была распрацаваная да пачатку наступнага сэзону[1][2]. Па выніках галасаваньня заўзятараў была абраная назва «Юта Мамат», якая стала афіцыйнай 7 траўня 2025 году[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да зьяўленьня клюбу НХЛ места Солт-Лэйк-Сіці мела абмежаваную хакейную гісторыю. Першай камандай, якая пачала базавацца ў горадзе, была «Солт-Лэйк Голдэн Іглз», якая 25 сэзонаў спаборнічала ў Заходняй хакейнай лізе, Цэнтральнай хакейнай лізе і Міжнароднай хакейнай лізе (МХЛ) з 1969 па 1994 гады. Свае хатнія матчы гэты клюб ладзіў у Солт-Пэласе ажно першыя 22 гады, пасьля чаго апошнія свае тры сэзоны гулялі ў арэне Дэльта-Сэнтар.

Пасьля ўсяго аднаго сэзону па-за хакеем, Солт-Лэйк-Сіці атрымаў яшчэ адну франшызу МХЛ у 1995 годзе, калі дзейны чэмпіён Кубка Тэрнэра «Дэнвэр Грызьліз», заменены нядаўна перанесенай камандай «Каларада Эвэланш» з НХЛ, пераехаў на Дэльта-Сэнтар. Каманда зьмяніла сваю назву на «Юта Грызьліз». Дружына правяла ў Солт-Лэйк-Сіці два сэзоны, падчас аднаго зь якіх каманда яшчэ раз здабыла перамогу ў Кубку Тэрнэра ў 1996 годзеэ. Чацьвертую фінальную гульню за кубак, якая ладзілася на мясцовай арэне, наведала 17 381 чалавек, што на той момант стала самай вялікай наведвальнасьцю ў гісторыі ніжэйшых лігаў[4]. Пасьля вялікіх камандаў у горадзе не было, толькі некалькі перадсэзонных гульняў «Лос-Анджэлес Кінгс» у рамках сэрыі «Замарожаная лютасьць» ладзілася на арэне[5][6].

Спачатку Солт-Лэйк-Сіці зважаўся за новы горад дзеля франшызы яшчэ ў чэрвені 2023 году, калі зьявіліся чуткі аб патэнцыйным пераезьдзе «Арызоны Каётыз» пасьля правалу рэфэрэндуму на будаўніцтва Нью-Тэмп-Арэны[7]. Праз шэсьць месяцаў, ужо ў студзені 2024 году, Раян Сьміт, уладальнік клюбу НБА «Юта Джаз» і суўладальнік мясцовага футбольнага клюбу «Рэал», зьвярнуўся ў НХЛ з просьбай пачаць працэс пашырэньня на Солт-Лэйк-Сіці. Было выяўлена, што дыскусіі аб гэтым пашырэньні вядуцца з пачатку 2022 году[8], а Сэнат штату Юта зрабіў пэўныя заканадаўчыя пастановы ў лютым 2024 году, каб падтрымаць будаўніцтва новай арэны ў цэнтры гораду, прыдатную для хакея[9].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 31 студзеня 2026 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 41 | Вітэк Ванечак |
1996 | 70 | Карэл Вэймэлка |
1996 | ||
| Абаронцы | |||||||
| 2 | Олі Мяаця |
1994 | 6 | Джон Марына |
1997 | ||
| 28 | Ен Коўл |
1989 | 50 | Шоп Дэрзі |
1998 | ||
| 57 | Нік Дэсымон |
1994 | 88 | Нэйт Шміт |
1991 | ||
| 98 | Міхаіл Сергачоў |
1998 | |||||
| Нападнікі | |||||||
| 8 | Нік Шмалц |
1996 | 9 | Клэйтан Келер |
1998 | ||
| 11 | Дылан Гантэр |
2003 | 13 | Брэндан Танэў | 1991 | ||
| 15 | Аляксандар Керфут |
1994 | 19 | Данііл Бут |
2005 | ||
| 22 | Джэк Макбэйн | 2000 | 27 | Барэт Гэйтан |
2000 | ||
| 38 | Ліям О’Браен |
1994 | 53 | Майкл Каркон |
1996 | ||
| 56 | Кайлер Ямамота |
1998 | 67 | Лоўсан Краўс | 1997 | ||
| 77 | Джон-Джэйсан Пэтэрка |
2002 | 82 | Кевін Стэнлюнд |
1996 | ||
| 92 | Логан Кулі |
2004 | |||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Detwiler, Christopher (8.05.2024). «Utah releases 20 finalists for team name, unveils fan vote». NHL.
- ↑ «Utah offers 20 team name ideas, including Frost, Hive, Venom». ESPN.
- ↑ «Utah’s NHL Franchise Officially Named the Utah Mammoth». NHL.
- ↑ Turner, Tim (9.06.1996). «Orlando ousted in OT». Orlando Sentinel.
- ↑ «LA Kings to Play Frozen Fury Preseason Game in Salt Lake City». LA Kings.
- ↑ «Salt Lake City Shows Out For Frozen Fury NHL Game». KSL Sports.
- ↑ Cluff, Jeremy (6.06.2023). «Arizona Coyotes to Salt Lake City? Relocation speculation swirls around NHL team in Utah». The Arizona Republic.
- ↑ Fox, Derick (24.01.2024). «Utah sports mogul Ryan Smith submits bid to bring NHL to Salt Lake City». ABC4.
- ↑ Romboy, Dennis (27.02.2024). «Utah Senate passes bill for potential downtown hockey arena». Deseret News.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз