Перайсьці да зьместу

Вініпэг Джэтс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вініпэг Джэтс
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Вініпэг, Манітоба
Заснаваны 1999
Стадыён Канада-Лайф-Цэнтар
Колеры сіні, белы, блакітны і срэбны
                   
Гісторыя Атланта Трэшэрз
1999—2011
Вініпэг Джэтс
2011 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт jets.nhl.com

Ві́ніпэг Джэтс (па-ангельску: Winnipeg Jets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Вініпэг, штат Манітоба, Канада. Спаборнічае у Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда належыць кампаніі Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, а свае хатнія матчы ладзіць на арэне Канада-Лайф-Цэнтар. «Джэтс» былі створаныя як «Атланта Трэшэрз» 25 чэрвеня 1997 году, пачаўшы гуляць у НХЛ з сэзону 1999—2000 гадоў. У траўні 2011 году клюб з Атланты быў выкуплены кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, якая перавезла франшызу ў Вініпэг. Новы клюб узяў удзел у розыгрышу НХЛ 2011—2012 гадоў. Назва клюбу ёсьць даніной былому клюбу з такім жа назоваў, які пасьля сэзону 1995—1996 гадоў празь фінансавыя чыньнікі пераехаў у Арызону, зьмяніўшы назву на «Фінінс Каётыз».

Абаронца Дын Кенэдзі з арыгінальнага «Вініпэг Джэтс», які перабазаваўся ў 1996 годзе ў Арызону.

Пачынаючы з 27 сьнежня 1971 году Вініпэг меў прадстаўніцтва ў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), аднак той клюб «Вініпэг Джэтс» ня мае аніякага дачыненьня да сёньняшняга клюбу. Да 1979 году многія клюбы з СХА былі ліквідаваныя, але «Джэтс» поруч з «Квэбэкам Нордыкс», «Эдмантанам Ойлерз», «Гартфардам Ўэйлерз» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[2][3]. У 1996 годзе ўладальнік каманды Бары Шэнкараў прадаў каманду амэрыканскім бізнэсоўцам Стывэну Глюкстэрну і Рычарду Бэрку, якія спачатку плянавалі перавезьці клюб у Мінэсоту, але ў рэшце рэшт дасягнулі пагадненьня з прадпрымальнікам Джэры Каланджэлё. У выніку каманда пераехала ў Арызону, зьяніўшы назву на «Фінікс Каётыз». Той арыгінальны «Вініпэг Джэтс» згуляў свой апошні матч 28 красавіка 1996 году.

Натоўп у Вініпэгу чакае на афіцыйнае пацьверджаньне пераезду «Атланты Трэшэрз» і інхны горад.

Гісторыя сучаснага «Вініпэг Джэтс» пачалася 25 чэрвеня 1997 году, калі горад Атланта атрымаў права на стварэньня франшызы пры чарговым пашырэньні НХЛ. Новы клюб атрымаў назву «Атланта Трэшэрз». Гэта была ўжо другая франшыза, якая калі-кольвек базавалася ў горадзе. Яшчэ ў 1973 годзе быў створаны клюб «Атланта Флэймз», які ў 1980 годзе пераехаў у Канаду і атрымаў назву «Калгары Флэймз». «Трэшэрз» запачаткаваў свае выступы ў НХЛ у сэзоне 1999—2000 гадоў. За 12 гадоў у Атланце клюб толькі аднойчы здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі за час сэзону 2006—2007 гадоў, аднак у вырашальных матчах не здабыў аніводнай перамогі. Часткова праз адсутнасьць посьпехаў каманда мела цяжкасьці з прыцягненьнем прыхільнікаў на арэну ў апошнія сэзоны[4].

20 траўня 2011 году газэта Winnipeg Sun пацьвердзіла, што была дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб набыцьці кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт франшызы «Атланты Трэшэрз»[5]. У той жа час як мэр Вініпэга Сэм Кац быў упэўнены, што пераезд каманды неўзабаве адбудзіцца[6]. 31 траўня 2011 года на прэсавай канфэрэнцыі камісар НХЛ Гэры Бэтман пацьвердзіў, што «Атланта Трэшэрз» у хуткім часе перабазуюцца ў Вініпэг, дзе пачнуць сэзон 2011—2012 гадоў[7]. Як паведамлялася ўгода каштавала новым уладальнікам 170 мільёнаў даляраў, пры гэтым 60 мільёнаў даляраў былі сплачаныя беспасярэдне лізе ў якасьці платы за пераезд[6]. Было пастаноўлена, што клюб атрымае назву ў гонар было клюбу, які некалі базаваўся ў Вініпэгу, не зважаючы на тое, што былі чуткі аб тым, што клюб будзе гуляць пад назвай «Манітоба Мус». Дэбютавалі новыя «Джэтс» у матчы рэгулярнага сэзону 9 кастрычніка 2011 году, калі да вініпэгцаў наведаўся «Манрэаль Канадыенз». Госьці здабылі пераканаўчую перамогу зь лікам 1:5.

Паводле стану на 31 студзеня 2026 году

Брамнікі
1 Сьцяг Канады Эрык Комры Edit this on Wikidata 1995 37 Сьцяг ЗША Конар Гэлебайк Edit this on Wikidata 1993
Абаронцы
2 Сьцяг Канады Дылан Дэмэла Edit this on Wikidata 1993 3 Сьцяг Канады Айзэк Філіпс Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг ЗША Ніл Піёнк Edit this on Wikidata 1995 5 Сьцяг Канады Люк Шэн Edit this on Wikidata 1989
6 Сьцяг Канады Колін Мілер Edit this on Wikidata 1992 24 Сьцяг Канады Гайдн Флёры Edit this on Wikidata 1996
44 Сьцяг Канады Джош Марысі 1995 54 Сьцяг ЗША Дылан Сэмбэрг Edit this on Wikidata 1999
57 Сьцяг Швэцыі Эліяс Салямонсан Edit this on Wikidata 2004 64 Сьцяг Канады Логан Стэнлі Edit this on Wikidata 1998
Нападнікі
7 Сьцяг Расеі Уладзіслаў Наместнікаў Edit this on Wikidata 1992 9 Сьцяг ЗША Алекс Яфала Edit this on Wikidata 1993
13 Сьцяг Канады Габрыель Вілярдзі Edit this on Wikidata 1999 14 Сьцяг Швэцыі Густаў Нюквіст 1989
17 Сьцяг ЗША Адам Лоўры Edit this on Wikidata 1993 19 Сьцяг Канады Джонатан Тэйўз Edit this on Wikidata 1988
36 Сьцяг Канады Морган Бэран Edit this on Wikidata 1998 45 Сьцяг ЗША Коўл Кепке Edit this on Wikidata 1998
55 Сьцяг Канады Марк Шайфлі 1993 62 Сьцяг Швайцарыі Ніна Нідэрайтэр Edit this on Wikidata 1992
70 Сьцяг Канады Танэр Пірсан Edit this on Wikidata 1992 81 Сьцяг ЗША Кайл Конар Edit this on Wikidata 1996
91 Сьцяг Канады Коўл Пэрфэці Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз