Перайсьці да зьместу

Бостан Бруінз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бостан Бруінз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Бостан, Масачусэтс
Заснаваны 1924
Стадыён ТД-Гардэн
Колеры Чорны, залаты і белы
              
Гісторыя Бостан Бруінз (ад 1924)
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт bruins.nhl.com (анг.)

Бо́стан Бру́інз (па-ангельску: Boston Bruins) — прафэсійны хакейны клюб, які прымае ўдзел ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб уваходзіць у Атлянтычны дывізіён Усходняй канфэрэнцыі. Базуецца ў горадзе Бостан штату Масачусэтс у ЗША. Быў створаны ў 1924 годзе, што робіць яго аднім з найстарэйшых хакейных клюбаў у лізе. Шасьціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (1929, 1939, 1941, 1970, 1972, 2011). Поруч з «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Чыкага Блэкгокс», «Манрэаль Канадыенз» і «Таронта Мэйпл Ліфс» утварае гэтак званую Арыгінальную шасьцёрку, якая доўгі час у такім складзе біліся за Кубак Стэнлі. Першапачаткова хатнія матчы «Бруінз» праводзілі на Бостан-Арэне, якая лічыцца найстрарэйшай крытай хакейнай пляцоўкай у сьвеце. З 1928 па 1995 гады бостанцы праводзілі на Бостан-Гардэне, а ўжо пасьля гэтага матчы ладзяць на ТД-Гардэн.

У 1924 годзе[2] Нацыянальная хакейная ліга пастанавіла сябе пашырыцца ў ЗША. За год да таго Томас Дуган атрымаў варыянты трох франшызаў НХЛ для ЗША і прадаў адну зь іх магнату сеткі прадуктовых крамаў у Бостане Чарлзу Адамзу. У выніку бостанская каманда была адной зь першых сярод клюбаў пашырэньня НХЛ, а таксама першай сярод камандаў НХЛ, створаных у ЗША. Адамз адразу пагадзіў на працу Арта Роса, колішняга зорнага хакеіста і наватара, які заняў пасаду генэральнага мэнэджара. Рос быў тварам франшызы на працягу наступных трыццаці гадоў. Цягам гэтых гадоў Рос часам працаваў трэнэрам. Менавіта Рос прыдумаў назву «Бруінз», мянушку бурых мядзьведзяў, якую калі-нікалі выкарыстоўваюцца ў народных казках. Мянушка каманды добра стасавалася да клюбных колераў, якія ўлучалі карычневы і жоўты колеры. Гэтыя колеры былі зьвязаныя з колеры Адамзавых прадуктовых крамаў[3].

Адзін з самых зорных хакеістаў раньняга «Бостан Бруінз» Эдзі Шор.

1 сьнежня 1924 году «Бруінз» здабылі першую перамогу ў першай гульні ў гісторыі НХЛ, якая была згуляная ў ЗША[4]. Супернікамі бостанцаў быў клюб «Манрэаль Марунз», а першую шайбку ў гісторыі клюбу закінуў Смокі Гарыс[5]. Гэтая перамога сталася адной зь нешматлікіх у тым сэзоне, і «Бруінз» скончыў сэзон на апошнім радку. Яшчэ тры сэзоны дружына гуляла на Бостан-арэне, пасьля чаго шмат гадоў былі галоўным арандатарам арэны Бостан-Гардэн[6]. «Бруінз» крыху палепшылі гульню, але да плэй-оф бостанцы ня патрапілі. У трэцім сэзоне 1926—1927 гадоў Рос скарыстаўся закрыцьцём Заходняй хакейнай лігі, каб набыць некалькі зорак з той лігі, у першую чаргу абаронцу Эдзі Шора. Бостанскі клюб ня толькі прабіўся ў плэй-оф, але і дакрочыў да фіналу, дзе саступіў «Атава Сэнатарз».

У 1929 годзе «Бруінз» перамог у фінале «Нью-Ёрк Рэйнджарз», здабыўшы свой першы Кубак Стэнлі. Акрамя Шору вылучаліся ў складзе каманды Гары Олівэр, Дыт Клэпэр, Датч Гэйнар і брамнік Тыні Томпсан. У 1928 годзе дружына ўпершыню згуляла на Бостан-Гардэн, а праз сэзон у 1929—1930 гадоў «Бруінз» згуляў найлепшы рэгулярны сэзон, але клюб зьведаў паразу ў фінале Кубак Стэнлі ад «Манрэалю Канадыенз». У 1930-х гадоў бостанцы выступалі няблага, але здабыць кубак здолелі толькі аднойчы ў 1939 годзе. У тым жа годзе Томпсан быў абменены на маладога брамніка Фрэнка Брымсэка. Маладзён згуляў шыкоўны сэзон, атрымаўшы трафэі Вэзыны і Колдэра, а стаўшы першым пачаткоўцам, якога запрасілі на матч усіх зорак НХЛ. Хакеіст атрымаў мянушку «Містэр Зэро». У 1940 годзе Шор быў прададзены ў клюб «Нью-Ёрк Амэрыканз», а ў 1941 годзе «Бруінз» здабыў свой трэці Кубак Стэнлі, прагуляўшы толькі восем гульняў і завяршыўшы рэгулярны сэзон на першым месцы. Доўгі час пасьля гэтага Бостан ня браў галоўны трафэй.

Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году

Брамнікі
1 Сьцяг ЗША Джэрэмі Сўэйман Edit this on Wikidata 1998 70 Сьцяг Фінляндыі Ёонас Корпісала Edit this on Wikidata 1994
Абаронцы
6 Сьцяг ЗША Мэйсан Лорай Edit this on Wikidata 2001 20 Сьцяг Фінляндыі Хэнры Ёкіхар’ю Edit this on Wikidata 1999
26 Сьцяг ЗША Эндру Пік Edit this on Wikidata 1998 27 Сьцяг Швэцыі Гампус Ліндгальм Edit this on Wikidata 1994
43 Сьцяг ЗША Джордан Гарыс Edit this on Wikidata 2000 73 Сьцяг ЗША Чарлі Макэвай Edit this on Wikidata 1997
91 Сьцяг Расеі Мікіта Задораў Edit this on Wikidata 1995
Нападнікі
11 Сьцяг ЗША Кейсі Мітэлстат Edit this on Wikidata 1998 18 Сьцяг Чэхіі Павал Заха Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг ЗША Джон Бічэр Edit this on Wikidata 2001 28 Сьцяг Швэцыі Эліяс Ліндгальм Edit this on Wikidata 1994
39 Сьцяг Канады Морган Гікі Edit this on Wikidata 1998 47 Сьцяг ЗША Марк Кастэлік Edit this on Wikidata 1999
48 Сьцяг Канады Жафры Віль Edit this on Wikidata 1997 52 Сьцяг ЗША Шон Куралі Edit this on Wikidata 1993
71 Сьцяг Швэцыі Віктар Арвідсан Edit this on Wikidata 1993 81 Сьцяг ЗША Майкл Эйсымонт Edit this on Wikidata 1996
84 Сьцяг Канады Танэр Жано Edit this on Wikidata 1997 88 Сьцяг Чэхіі Давід Пастрняк 1996
92 Сьцяг Расеі Марат Хуснутдынаў Edit this on Wikidata 2002 93 Сьцяг Канады Фрэйзэр Мінтэн Edit this on Wikidata 2004
  1. ^ https://www.nhl.com/news/jim-montgomery-fired-as-boston-coach
  2. ^ «Legends of Hockey». Hockey Hall of Fame.
  3. ^ Marrazza, Dan (14.06.2016). «How NHL Teams Got Their Names». NHL.
  4. ^ Fischler, Stan (30.11.2022). «Bruins won first NHL game played in United States in 1924». NHL.
  5. ^ Pelletier, Joseph (06.2011). «Smokey Harris». Bruins Legends Blogspot.
  6. ^ «NHL hockey came to the U.S. on Dec. 1, 1924». NHL.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз