Славія Мазыр
Славія Мазыр | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Славія-Мазыр» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1987 | ||||
Горад | Мазыр, Беларусь | ||||
Стадыён |
Юнацтва Умяшчальнасьць: 5133 | ||||
Дырэктар | Андрэй Васілец[1] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2024 | 11 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
«Славія» — беларускі мужчынскі футбольны клюб з Мазыру. Двухразовы чэмпіён Беларусі (1996, 2000), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (1996, 2000). У 1995—2005, 2012—2013 і 2015—2017 гадах выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе выйгралі першынство ў першай лізе і атрымалі права на ўдзел у найвышэйшай лізе ў сэзоне 2019 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў створаны пад назвай «Палесьсе» ў 1987 годзе. Дружына ўзяла ў тым жа годзе ўдзел у розыгрышы чэмпіянату БССР у зоне 2, скончыўшы сэзон на 12 радку сваёй зоны ў кроку ад вылету ў рэгіянальную лігу. Наступным годам ужо ў зоне 1 «Палесьсе» заняла перадапошняе 13 месцы. У сувязі з рэарганізацыяй структуры турніру перад сэзонам 1989 году і падзел яго на дзьве лігі мазырскі клюб узяў удзел у другой лізе. Асаблівых посьпехаў дружына ня мела, але кожны сэзон існаваньня БССР займала месцы вышэй за папярэнія сэзоны — 8, 7 і 5 адпаведна.
1992 год быў адзначаны стартам першага ў гісторыі нацыянальнага чэмпіянату Беларусі, у якім мазырскае «Палесьсе» стартавала ў другой лізе, якая на той момант была другой паводле герархіі лігай краіны. У турніры прынялі ўдзел 16 камандаў. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Анатоля Ўсенкі клюб фінішаваў на 7 месцы. У сэзоне 1992—1993 гадоў «Палесьсе» дамаглося прыкметнага прагрэсу і заняло 2 месца. У клюбу зьявілася стабільная матэрыяльная база, былі запрошаны дасьведчаныя футбалісты. Прафэсійны падыход да справы ня мог не прынесьці дывідэнды. Атрымаўшы больш за ўсіх перамог у чэмпіянаце, мазыране ледзь ня выйшлі ў першы дывізіён. На працягу ўсяго сэзону яны вялі барацьбу за адзіную пуцёўку ў эліту з бабруйскім «Шыньнікам», але ў выніку прапусьцілі яго наперад, набраўшы менш толькі на адзіны пункт. У сэзоне 1993—1994 гадоў «Палесьсе» зноўку спынілася на 2 месцы. На гэты раз шлях наверх заступіў лідзкі «Абутнік». Найлепшым снайпэрам турніру стаў форвард «Палесься» Аляксандар Дашкевіч з 12 дакладнымі стрэламі.
Чэмпіянат Беларусі 1994—1995 гадоў характэрны тым, што ў клюбу зьмяніўся фундатар. З другога кола каманда атрымала новую назву — МВКЦ (Мазырскі вытворча-камэрцыйны цэнтар). Перад клюбам была пастаўлена задача выйсьці ў першы дывізіён, і мазыране пасьпяхова вырашылі яе, упэўнена выйграўшы турнір і ўпершыню ў сваёй гісторыі заваяваўшы пуцёўку ў элітную беларускую лігу. Да перамогі клюб прывёў галоўны трэнэр Анатоль Юрэвіч. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў нападнік МВКЦ Сяргей Яромка (24 галы). Такім чынам з 1995 па 2005 гады клюб выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1998 годзе клюб зноўку зьмяніў назву на «Славія». Спыніў існаваньне пасьля няўдалага для клюбу сэзону 2005 году, які скончыўся вылетам у першую лігу.
Напачатку 2006 году, у выніку аб’яднаньня ФК «ЗЛІН» Гомель і «Славіі» быў створаны новы клюб — ФК «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднаньні за аснову была ўзята каманда «ЗЛІН», пры гэтым новы клюб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаваньне. З пачатку 2007 году клюб выступаў пад назвай ФК «Мазыр». Па сканчэньні сэзону-2007 кіраўніцтвам гораду было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія». У 2011 годзе клюб заняў першае месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і выйшаў у найвышэйшую лігу.
У найвышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сэзоне 2012 году мазырскі клюб доўгі час ішоў у зоне вылету, але здолеў пазьбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сэзоне 2013 году «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноўку вылецела ў першую лігу.
У сэзоне 2014 году зьмяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнэр Юры Пунтус зрабіў стаўку на шэраг вэтэранаў і пэрспэктыўных маладых футбалістаў, многія зь якіх перайшлі да Пунтусу зь ягонага былога клюбу — «Смалявічы-СТІ». У выніку «Славія» хутка стала аднім зь лідэраў лігі. У сярэдзіне сэзону мазыране разам зь мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртаньне ў найвышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».
У сэзоне 2015 году «Славія» захавала склад папярэдняга году, узмацніўшыся шэрагам маладых гульцоў зь ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у найвышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыранаў Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расейскі клюб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасьля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.
Сэзон 2016 году «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы зь «Менскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў зь лікам 6:2. Трэба адзначыць, што ў гэтым сэзоне лінія абароны выглядала вельмі нестабільна. Сярод гульцоў таго сэзону трэба вылучыць Уладзіслава Жука, які дзякуючы сваёй яскрайвай гульні быў выкуплены шматразовым чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ. Аднак ужо на пачатку сэзону 2017 году гулец вярнуўся ў клюб у выніку арэнднага пагадненьня з клюбам Менскай вобласьці. У сэзоне 2017 году каманда заняла 15 месца ў найвышэйшым дывізіёне і вылецела ў першую лігу.
Перад сэзонам 2018 году Міхаіл Марціновіч быў зацьверджаны галоўным трэнэрам. Клюб здолеў захаваць асноўных гульцоў, у тым ліку легіянэраў Ігара Кастрова і Максіма Сьлюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Не зважаючы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідэраў і ў барацьбе з «Энэргетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забясьпечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у найвышэйшай і першай лігах Беларусі з часу іхнага заснаваньня ў 1992 годзе, якая за сэзон не атрымала ніводнай паразы.
Сэзон 2019 году ў найышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сэзону вынікі сталі пагаршацца. Тым ня менш, пасьпяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сэзон 2020 году каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сэзон 2021 году пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазьней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў пераходных матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў найышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сэзону вынікі пагоршыліся, і пасьля няўдалай сэрыі з чатырох паразаў запар у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнэрам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі. Сапраўдным адкрыцьцём клюбу стаў Глеб Жэрдзеў, які яшчэ на правах арэнды правёў з клюбам сэзон 2021 году, але паўнавартасным футбалістам «Славіі» стаў толькі ў 2022 годзе[2]. У чэмпіянаце Беларусі 2022 году Жэрдзеў здабыў 10 галоў і зарабіў 6 асыстэнцкіх пунктаў. У студзені 2023 году гулец склаў дамову з ізраільскім клюбам «Бнэй Ягудай»[3]. У пачатку 2023 году клюб пабудаваў добры калектыў, што дазволіла цягам сэзону знаходзіцца ў верхняй палове табліцы і часамі прэтэндаваць на бронзу, аднак у выніку «Славія» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце пры 15 удзельніках.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіянат Беларусі:
- Пераможца (2): 1996, 2000
- Другое месца (2): 1995, 1999
- Кубак Беларусі:
- Пераможца (2): 1996, 2000
- Фіналіст (2): 1999, 2001
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Найвышэйшая | 10 | 30 | 7 | 6 | 17 | 22–58 | 27 | 1/8 |
2013 | Найвышэйшая | 12 ▼ | 32 | 5 | 8 | 19 | 24–47 | 23 | 1/8 |
2014 | Першая | 2 ▲ | 30 | 18 | 6 | 6 | 55–38 | 60 | 1/16 |
2015 | Найвышэйшая | 10 | 26 | 7 | 5 | 14 | 33–50 | 26 | 1/8 |
2016 | Найвышэйшая | 10 | 30 | 9 | 8 | 13 | 33–49 | 35 | 1/8 |
2017 | Найвышэйшая | 15 ▼ | 30 | 4 | 8 | 18 | 26–50 | 20 | 1/16 |
2018 | Першая | 1 ▲ | 28 | 21 | 7 | 0 | 69–13 | 70 | 1/8 |
2019 | Найвышэйшая | 8 | 30 | 10 | 7 | 13 | 35–40 | 37 | 1/2 |
2020 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 10 | 9 | 11 | 41–49 | 39 | 1/8 |
2021 | Найвышэйшая | 14 | 30 | 8 | 8 | 14 | 42–50 | 32 | 1/8 |
2022 | Найвышэйшая | 10 | 30 | 10 | 7 | 13 | 42–46 | 37 | 1/2 |
2023 | Найвышэйшая | 7 | 28 | 11 | 7 | 10 | 32–30 | 40 | 1/8 |
Удзел у эўракубках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга чэмпіёнаў | 8 | 2 | 3 | 3 | 11—12 |
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы | 4 | 0 | 3 | 1 | 2—3 |
Кубак уладальнікаў кубкаў | 2 | 0 | 1 | 1 | 2—3 |
Усяго | 14 | 2 | 7 | 7 | 15—18 |
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
1996—1997 | Кубак уладальнікаў кубкаў | к/р | Рэйк’явік | 2:2 | 0:1 | |
1997—1998 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Канструктарул Кішынёў | 3:2 | 1:1 | |
2 к/р | Алімпіякос Пірэй | 2:2 | 0:5 | |||
1997—1998 | Кубак УЭФА | 1 раўнд | Дынама Тбілісі | 1:1 | 0:1 | |
2000—2001 | Кубак УЭФА | 1 раўнд | Макабі Хайфа | 1:1 | 0:0 | |
2001—2002 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Вагур | 5:0 | 0:0 | |
2 к/р | Інтэр Браціслава | 0:1 | 0:1 |
Галоўныя трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Марціновіч (зь лістапада 2017 году, в. а. у лістападзе — сьнежні 2017 году)[4][5]
- Юры Пунтус (студзень 2014 году — лістапад 2017 году)[6]
- Юры Малееў (да студзеня 2014 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрей Василец стал новым директором «Славии» (рас.)
- ^ Жердев продолжит карьеру в "Славии" (рас.) Football.by.
- ^ Футбол. Глеб Жердев заключил контракт с "Бней-Иегудой" (рас.) Прессбол.
- ^ В последнем туре сезона Пунтус не будет руководить «Славией» (рас.)
- ^ Михаил Мартинович возглавил «Славию» (рас.)
- ^ Юрий Пунтус: «Сегодня я приступил к комплектованию команды» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт клюбу (рас.)
|