Андрэй Шамрук
| Андрэй Шамрук | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 красавіка 1994[1] (31 год) | |
| Рост | 177 см[3] | |
| Вага | 67 кг[4] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2015 | Дынама Берасьце | 46 (0) |
| 2015 | → Баранавічы | 13 (0) |
| 2016—2017 | Смалявічы | 44 (4) |
| 2018—2020 | Менск | 32 (0) |
| 2021 | Віцебск | 24 (0) |
| 2022—2023 | Дынама Берасьце | 38 (1) |
| 2023—2024 | Славія Мазыр | 35 (2) |
| 2025 | Гомель | 25 (0) |
| Зборныя | ||
| 2013 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
Андрэ́й Шамру́к (нар. 27 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клубная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за дубль берасьцейскага «Дынама», а ў другой палове 2012 году пачаў трапляць у асноўны склад. У cэзоне 2013 году таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выходзіў на замену, часам зьяўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазыцыі флянгавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 году ў кубкавым матчы супраць гарадзенскага «Нёману» атрымаў траўму і больш да сканчэньня cэзону на полі не зьяўляўся.
У cэзоне 2014 году амаль не гуляў праз пашкоджаньні. У cэзоне 2015 году вярнуўся на гульнявую пляцоўку, дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на зьмены. У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[5]. Па заканчэньні cэзону ў сьнежні 2015 году праз абавязаньні «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[6]. У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у клюб «Смалявічы-СТІ», зь якім у сакавіку склаў працоўную дамову[7]. У cэзоне 2017 году замацаваўся ў асноўным складзе смалявічцаў і дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу.
У студзені 2018 году стаў гульцом «Менску»[8]. Пачынаў cэзон 2018 году ў першай адзінаццатцы, аднак у красавіку атрымаў траўму. Вылекаваўся ў жніўні, а з кастрычніка зноў пачаў зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[9]. У другой палове 2019 году пачаў часьцей выходзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе зьяўляўся на полі нерэгулярна.
У студзені 2021 году далучыўся да «Віцебску»[10], дзе трывала замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2022 году стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клюб[11]. Хутка пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым афіцыйна узмоцніў склад клюбу[12]. Замацаваўся ў галоўным складзе берасьцейскай каманды. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[13]. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[14] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[15]. У лютым 2025 году ўзгодніў умовы кантракту з «Гомлем»[16][17].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У жніўні 2013 году выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Гішпаніі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
| Баранавічы | Першая ліга | 13 | 0 | |
| Смалявічы-СТІ | 2016 | Першая ліга | 16 | 3 |
| 2017 | Першая ліга | 28 | 1 | |
| Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Andrey Shemruk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://betnews.by/player/andrej-shemruk-gomel-belarus/
- ^ а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/andrey-shemruk/
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/andrey_shemruk/
- ^ 1-я лига. “Орша” Разумова
- ^ Клопоцкий и Шемрук стали свободными агентами
- ^ Бурый, Кац и Шемрук пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
- ^ "Минск" подписал Андрея Шемрука
- ^ Шемрук подписал новый контракт с "Минском"
- ^ Андрей Шемрук перешел из "Минска" в "Витебск"
- ^ После Каленчука и Янушкевича "Витебск" покинули Шемрук и Музыченко
- ^ Колпачук и Шемрук подписали контракты с брестским "Динамо"
- ^ Шемрук остается в брестском "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-13 г.
- ^ Шемрук покинул брестское "Динамо" (рас.) Праверана 2023-07-24 г.
- ^ Шемрук и Джигеро пополнили ряды "Славии" (рас.) Праверана 2023-07-30 г.
- ^ Андрей Шемрук перешел в "Гомель" (рас.). Football.by (2025-02-07). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Андрей Шемрук — футболист «Гомеля» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-07). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце берасьцейскага «Дынама» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты