Смалявічы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Смалявічы-СТІ (футбольны клюб)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Смалявічы
FC Smalavičy-STI.png
Поўная назва Футбольны клюб «Смалявічы»
Заснаваны 2009
Горад Смалявічы, Беларусь
Стадыён «Азёрны»
Умяшчальнасьць: 1600
Дырэктар Сяргей Міхайлаў
Галоўны трэнэр Аляксандар Бразевіч
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2018 Найвышэйшая ліга, 15 месца (паніжэньне)
Афіцыйны сайт

«Смалявічы» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 2009 годзе. Базуецца ў Смалявічах, якія знаходзяцца ў Менскай вобласьці. З 2019 году выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад назвай «Вігвам» у 2009 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Аляксандра Міхальчанкі каманда ўдзельнічала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці[1], паводле вынікаў якога заняла выніковае 10 месца сярод 14 удзельнікаў. У наступным годзе «Вігвам» выступаў у другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, заняўшы 11 месца сярод 18 камандаў.

У красавіку 2011 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі й стаў чальцом Беларускай фэдэрацыі футболу[1]. 19 ліпеня галоўным трэнэрам быў прызначаны беларускі спэцыяліст Юры Пунтус[2], які раней трэніраваў моладзевую й нацыянальную зборныя, а таксама такія клюбы найвышэйшай лігі БАТЭ, МТЗ-РІПА й берасьцейскае «Дынама»[3]. У жніўні клюб быў перайменаваны ў «Смалявічы» й пад такой назвай заняў 12 месца з 16 камандаў другой лігі.

У сэзоне 2012 году каманда атрымала новую назву — «Смалявічы-СТІ». Клюб падышоў да новага сэзону ў другой лізе ня ў ролі «сталага аўтсайдэра»[3], а якасьці «ценявога фаварыта»[4] турніру. Сэзон для каманды склаўся ўдала, ужо за за 4 туры да канца першынства, перамогшы ў хатнім матчы «Асіпавічы» (2:0), яна датэрмінова выйшла ў першую лігу. У гэтым жа матчы каманда ўпершыню згуляла на сваім новым стадыёне пад назвай «Азёрны»[5].

У пачатку 2016 году клюб падпісаў дамову пра супрацоўніцтва з БАТЭ, згодна зь якой у «Смалявічах» будуць гуляць маладыя гульцы БАТЭ, якія ня трапілі ў асноўны склад[6].

У сэзоне 2017 году каманда заняла другое месца ў першай лізе і атрымала права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне ў наступным сззоне. Перад пачаткам сэзону 2018 году назва клюбу была зьмененая на «Смалявічы»[7].

Былыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вігвам» (2009—2011)
  • «Смалявічы»-СТІ (2011—2017)
  • «Смалявічы» (з 2018 году)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на красавік 2019 году[8]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Яўген Абрамовіч 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Аляксей Чарных 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Былінкін 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Іван Васілёнак 1989
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Эдуард Жэўнераў 1987
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ігар Заяц 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Яўген Шыдлоўскі 1991
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Антон Шэпелеў 1989
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Барадзін 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Барсукоў 1990
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Антон Белязяк 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Вакуліч 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Калінейка 1999
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Лявіцкі 1990
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Анатоль Макараў 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Сьцяпан Макараў 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ян Сянкевіч 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Арцём Фядзянін 1994
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Шчагрыковіч 1983
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Гомза 1987
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Андрэй Міхальчук 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Міраслаў Хлебасолаў 1999

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Другая 1 Green Arrow Up Darker.svg 36 26 9 1 113–22 87
2013 Першая 8 30 12 8 10 50–37 44
2014 Першая 10 30 12 4 14 37–41 40
2015 Першая 7 30 13 8 9 47–37 47
2016 Першая 8 26 9 7 10 38–29 34
2017 Першая 2 Green Arrow Up Darker.svg 30 18 4 8 46–22 58
2018 Найвышэйшая 15 Red Arrow Down.svg 30 5 9 16 21–39 24

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/32 1 0 0 1 1–3
2013—2014 1/16 2 1 0 1 7–3
2014—2015 1/32 1 0 0 1 0–1
2015—2016 1/16 3 1 0 2 7–7
2016—2017 1/16 2 1 0 1 3–3
2017—2018 1/16 2 1 0 1 5–3
2018—2019 1/8 2 1 0 1 3–5

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Криулин В. Переименуем клуб в «Смолевичи» Goals.by
  2. ^ Інфармацыя аб камандзе на Football.by
  3. ^ а б Солонец Г. Юрий Пунтус: «Смолевичи» будут в высшей лиге Менская праўда.
  4. ^ Маслович А. А мы «Ипсвич»! Goals.by
  5. ^ Масловский А. «Команда не задохнется». Goals.by.
  6. ^ «Смолевичи-СТИ» стали фарм-клубом БАТЭ(рас.)
  7. ^ «Смолевичи СТИ» сменили название. В новом сезоне клуб будет называться «Смолевичи»(рас.)
  8. ^ «Прессбол» №29 (4250), 12 красавіка 2019
  9. ^ Бразевич сменил Молоша в «Смолевичах-СТИ»(рас.)
  10. ^ «Смолевичи-СТИ» расторгли контракт с Виталием Рогожкиным. И. о. главного тренера назначен Дмитрий Молош(рас.)
  11. ^ Игорь Воронков, Шкабара, Ковалюк и Степанов перешли в «Смолевичи-СТИ», Молош утвержден главным тренером, Гомелько стал тренером вратарей(рас.)
  12. ^ Экс-наставник дубля БАТЭ возглавил «Смолевичи-СТИ»(рас.)
  13. ^ Александр Бразевич покинул могилевское «Торпедо» и возглавил «Смолевичи-СТИ»(рас.)
  14. ^ Александр Бразевич покинул пост главного тренера «Смолевичей-СТИ»(рас.)
  15. ^ «Смолевичи»-СТИ уволили Дмитрия Новицкого с поста главного тренера(рас.)
  16. ^ «Смолевичи-СТИ» расторг контракт с Рыбаком(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]