Перайсьці да зьместу

Іван Грудзько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Грудзько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 2004(2004-07-27)[1] (20 гадоў)
Рост 183 см[2]
Вага 74,8 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023 Макслайн 31 (20)
2024—4 Славія Мазыр 19 (3)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Іва́н Анатольевіч Грудзько́ (нар. 27 ліпеня 2004 году, Менск) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».

Выхаванец сталічнай футбольнай школы клюбу «Менск». Першы трэнэр — Аляксандар Іванавіч Струк[3]. Увосень 2021 году прыняў удзел у моладзевай лізе УЭФА у складзе каманды Менск (да 19 гадоў)[4]. У сакавіку 2023 году прыяднаўся да віцебскага «Макслайну»[5]. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 1 красавіка 2023 году ў матчы Першай лігі супраць «Слоніму-2017», зьявіўшыся ў другой палове сустрэчы і аддаўшы галявую перадачу. Першы гол улучыў 14 красавіка ў матчы супраць «Астраўцу». 24 траўня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Новай Прыпяці (Альшаны)» ўчыніў хет-трык. Празь месяц зрабіў хет-трык у матчы чэмпіянату, пакрыўдзіўшы магілёўскі «Дняпро»[6]. 1 кастрычніка адзначыўся трыма галамі ў сустрэчы яшчэ раз, улучыўшы мячы ў браму «Хвалі». 21 кастрычніка 2023 году зрабіў галявы дубль у браму «Нівы (Доўбізна)». Дзякуючы шыкоўнай гульні, быў ключавым футбалістам каманды, спыніўшыся на другім месцы ў сьпісе бамбардзіраў Першай лігі (20 галоў)[3]. У сакавіку 2024 году зышоў з клюбу[7] і адразу далучыўся да мазырскай «Славіі»[8]. 15 сакавіка 2024 году запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе, згуляўшы каля паўгадзіны ў матчы супраць «Дняпра». 28 красавіка, зьявіўшыся на замену, аформіў дубль у матчы супраць койданаўскага «Арсэналу».

У сьнежні 2021 года футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 18 гадоў). Дэбютаваў У складзе каманды 3 сьнежня ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі, зьявіўшыся на полі ў пачатковым складзе і адзначыўшыся забітым голам. У сакавіку 2024 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 21 году) дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах моладзевага чэмпіянату Эўропы. Дэбютаваў за зборную 22 сакавіка 2024 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]