Уладзіслаў Полаз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Полаз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 2001(2001-06-06)[1] (22 гады)
Рост 178 см
Вага 71 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Славія Мазыр 50 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Уладзіслаў Полаз (нар. 6 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шасьці гадоў займаўся футболам у мазырскай СДЮШАР-1. З 2019 году, па выхадзе «Славіі» ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе быў капітанам. Зь лета 2020 году пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў за клюб 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (4:0), калі выйшаў на замену на 83-й хвіліне. У 2021 годзе пачаў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе. 14 траўня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з рэчыцкім «Спадарожнікам» (2:0). У далейшым працягваў часам выходзіць на замену. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]