Перайсьці да зьместу

Валянцін Бандарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянцін Бандарэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 2005(2005-02-12)[1] (19 гадоў)
Рост 175 см[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—2024 Менск 6 (0)
2024—4 Славія Мазыр 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 жніўня 2024.

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бандарэнка.

Валянці́н Бандарэ́нка (нар. 12 лютага 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Выхаванец футбольнай школы «Менску», дзе першым трэнэрам гульца быў Валеры Котаў. У 2020 годзе прыяднаўся да Акадэміі АБФФ, дзе навучаўся да ліпеня 2022 году. Вярнуўшыся да «Менску», пачаў абараняць колеры каманды ў дублюючым складзе. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 2 верасьня 2023 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». Футбаліст зьявіўся на полі на 54-й хвіліне гульні, замяніўшы Арсеня Мігдалёнка. У наступным зьяўляўся ў клюбнай заяўцы, але пераважна заставаўся на лаве запасных. Да сканчэньня сэзону згуляў толькі яшчэ адзін матч, зьявіўшыся на апошніх хвілінаў матчу супраць сталічнага «Дынама». Замацавацца ў складзе каманды цягам першай часткі сэзону 2024 году ня здолеў, а ўлетку далучыўся да мазырскай «Славіі»[3][4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]