Кірыл Сідарэнка
| Кірыл Сідарэнка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 жніўня 1995[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 78 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Паперпрам | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2014 | Амкар Перм | 0 (0) |
| 2014 | → Віцебск | 12 (0) |
| 2015 | Хімік | 29 (11) |
| 2016 | Віцебск | 12 (0) |
| 2016 | → Смалявічы | 11 (2) |
| 2017—2018 | Лякаматыў Гомель | 39 (15) |
| 2018 | Белшына | 13 (5) |
| 2019 | Іслач | 0 (0) |
| 2019 | → Белшына | 27 (4) |
| 2020—2021 | Дняпро Магілёў | 41 (59) |
| 2022 | Кызылжар | 1 (0) |
| 2022 | Кайсар | 23 (9) |
| 2023 | Дынама Берасьце | 11 (1) |
| 2023 | Славія Мазыр | 13 (4) |
| 2024 | Мурас Юнайтэд[d] | |
| 2024 | Славія Мазыр | 11 (1) |
| 2025 | Дынама Бранск[d] | 24 (4) |
| 2026— | Паперпрам | |
Кіры́л Сідарэ́нка (нар. 25 жніўня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпраму».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец лужасьнянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 году быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
У пачатку 2015 году, пакінуўшы «Амкар», стаў гульцоў шацілавіцкага «Хіміка». Правёў пасьпяховы сэзон 2015 году, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У сьнежні 2015 году зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ачоліў былы трэнэр Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Менску» (0:1). У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў «Віцебск»[6].
У студзені 2017 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспасьпяхова. У выніку, распачаў сэзон 2017 году ў складзе гомельскага «Лякаматыва». З 11 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Лякаматыў» і далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. У лістападзе 2018 году склаў дзьвюхгадовую дамову зь «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сэзона 2019 году, аднак у сакавіку 2019 году вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клюба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Іслаччу»[11].
У студзені 2020 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сэзоне 2020 году дапамог магілёўскай камандзе перамагчы ў Другой лізе, а сам быў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі за сэзон. Пачатак 2021 году ў Першай лізе прапусьціў праз траўмы, але з жніўня пачаў зьяўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка. Пасьпеў за 17 матчаў адзначыцца 19 галамі і стаць другім бамбардзірам Першай лігі. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[13] і хутка выправіўся на прагляд у тульскі «Арсэнал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў гульцом казаскага клюбу «Кызылжар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клюб у адным матчы, у сакавіку 2022 году перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог прасунуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб[17], пасьля чаго пачаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Славію»[19], пасьля чаго зьехаў у Кыргыстан. Ужо ў ліпені 2024 году вярнуўся ў мазырскі клюб[20], але сталага месца ў складзе не займеў. У пачатку 2025 году зьехаў у бранскае «Дынама» з расейскага трэцяга дывізіёну[21]. У сярэдзіне студзень 2026 году на год падпісаў кантракт з гомельскім «Паперпрамам»[22].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. 17 лістапада 2015 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Кіпру. У студзені 2016 году абараняў колеры моладзевай зборнай краіны на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, згуляўшы два матчы. Пасьля гэтага ў склад зборнай больш не выклікаўся.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
| Смалявічы-СТІ | Першая ліга | 11 | 2 | |
| Лякаматыў Гомель | 2017 | Першая ліга | 25 | 11 |
| 2018 | Першая ліга | 14 | 4 | |
| Белшына | 13 | 5 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://dynamo-brest.by/player/kirill-sidorenko
- ↑ https://teams.by/kirill-sidorenko/player-9245/
- ↑ Живет такой парень. От Перми до Светлогорска (рас.) Архіўная копія ад 2015-09-30 г.
- ↑ Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском» (рас.)
- ↑ Кирилл Сидоренко покинул "Витебск" и заключил контракт со "Смолевичами-СТИ" (рас.)
- ↑ Николай Вайтюховский: "В ближайшее время подпишем контракты с тремя известными игроками по белорусским меркам" (рас.)
- ↑ Сидоренко, Сямук, Щербаченя и Костров на просмотре в «Славии» (рас.)
- ↑ Сидоренко стал игроком "Белшина" (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
- ↑ "Ислочь" подписала нападающего (рас.)
- ↑ "Ислочь" отдала нападающего Сидоренко, перешедшего из "Белшины", в аренду в ...Бобруйск (рас.)
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" (рас.) Архіўная копія ад 2019-12-13 г.
- ↑ Шепелев и Сидоренко пополнили ряды "Днепра-Могилев" (рас.)
- ↑ Сидоренко покинул "Днепр" (рас.)
- ↑ Кирилл Сидоренко подписал контракт с "Кызыл-Жаром" (рас.)
- ↑ Кирилл Сидоренко сменил клуб в Казахстане (рас.)
- ↑ Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (рас.)
- ↑ Брестское "Динамо" расторгло контракт с Кириллом Сидоренко (рас.)
- ↑ Кирилл Сидоренко заключил контракт со "Славией" (рас.)
- ↑ Сидоренко покинул "Славию" (рас.)
- ↑ Кирилл Сидоренко сменил "Мурас Юнайтед" на "Славию" (рас.)
- ↑ Кирилл Сидоренко будет играть под руководством бывшего игрока "Манчестер Юнайтед" (рас.). Football.by (2025-01-30). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Кирилл Сидоренко стал игроком "Бумпрома" (рас.). Football.by (2026-01-15). Праверана 2026-01-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 25 жніўня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавічах
- Футбалісты клюбу «Паперпрам» Гомель
- Футбалісты клюбу «Амкар» Перм
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Хімік» Шацілавічы
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Кызылжар» Петрапаўл
- Футбалісты клюбу «Кайсар» Кызыларда
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Дынама» Бранск
- Беларускія футбалісты