Аляксандар Джыгера
| Аляксандар Джыгера | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 красавіка 1996[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 170 см[3] | |
| Вага | 60 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Славія Мазыр | |
| Нумар | 49 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2018 | БАТЭ | 16 (0) |
| 2015 | → СКА-1938 | 13 (2) |
| 2017 | → Дняпро Магілёў | 13 (1) |
| 2018 | → Дняпро Магілёў | 14 (2) |
| 2019 | Тарпэда Менск | 15 (1) |
| 2019—2020 | Смалявічы | 38 (8) |
| 2021 | Нёман Горадня | 26 (4) |
| 2022 | Менск | 29 (2) |
| 2023 | Акжэтпэс | 10 (0) |
| 2023— | Славія Мазыр | 62 (1) |
| Зборныя | ||
| 2014 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2016—2018 | Беларусь (да 21) | 11 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар Джыге́ра (нар. 15 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Зорка-БДУ» да канца сэзону[4]. У сьнежні 2015 году вярнуўся ў БАТЭ з арэнды[5]. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру» да канца сэзону[6].
У студзені 2018 году, вярнуўшыся з арэнды, пачаў трэнавацца з БАТЭ, аднак ня трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Прамень»[7]. У першай палове сэзону нярэдка зьяўляўся ў першай адзінаццатцы, але зь ліпеня амаль перастаў выходзіць на поле. У студзені 2019 году стала вядома пра тое, што паўабаронца па заканчэньні арэнды пакінуў «Прамень»[8], а неўзабаве барысаўскі клюб абвесьціў аб разьвітаньні з Джыгерам па заканчэньні кантракту[9]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[10]. У ліпені 2019 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[11].
У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі». У сэзоне 2020 году заставаўся асноўным гульцом дружыны, але ня выратаваў яе ад вылету з элітнага дывізіёну. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Смалявічы»[12]. У студзені 2021 году пасьля прагляду склаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[13]. Замацаваўся ў асноўным складзе, гуляў пераважна ў ад першых хвілінаў. У студзені 2022 году перайшоў у «Менск»[14]. Быў футбалістам пачатковага складу, але зь верасьня стаў часьцей выхадзіць на зьмену. У сьнежні 2022 году па заканчэньні пагадненьня пакінуў «Менск»[15]. У лютым 2023 году стаў гульцом казаскага «Акжэтпэсу»[16].
Пасьля далучыўся да мазырскай «Славіі»[17]. У лістападзе 2023 году кантракт з клюбам быў скасаваны[18][19]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартовец у Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[20], пасьля чаго зноў пачаў трэнавацца з мазырчукамі і ў лютым склаў новы кантракт з клюбам[21]. Цягам сэзону звычайна ці сам выходзіў на замену, ці яго замянялі падчас гульні. У сьнежні падоўжыў кантракт з «Славіяй»[22].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2017
«Славія»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Зорка-БДУ | Першая ліга | 13 | 2 | |
| БАТЭ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 | |
| Дняпро Магілёў | 13 | 1 | ||
| Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Dzhigero // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/dzhigero-0
- 1 2 https://www.fcneman.by/komanda/main/735.html
- ↑ Джигеро до конца сезона будет выступать в «Звезду-БГУ» (рас.)
- ↑ Восемь игроков БАТЭ вернулись в клуб из аренд (рас.)
- ↑ БАТЭ отдал Джигеро в аренду «Днепру» (рас.)
- ↑ «Луч» арендовал у БАТЭ Джигеро (рас.)
- ↑ "Луч" расстался с Осипенко (рас.)
- ↑ Джигеро покинул БАТЭ (рас.)
- ↑ Джигеро стал игроком минского «Торпедо» (рас.)
- ↑ Бутаревич и Джигеро из минского «Торпедо» перешли в «Смолевичи» (рас.)
- ↑ Футболисты покидают "Смолевичи" (рас.)
- ↑ Александр Джигеро стал игроком "Немана" (рас.)
- ↑ Джигеро подписал контракт с "Минском" (рас.)
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Праверана 2022-12-19 г.
- ↑ Джигеро представлен в качестве игрока "Окжетпеса" (рас.) Праверана 2023-02-14 г.
- ↑ Шемрук и Джигеро пополнили ряды "Славии" (рас.)
- ↑ «Славия» расторгла контракты с тремя футболистами (рас.)
- ↑ Источник: Со “Славией” расстались сразу четыре футболиста (рас.)
- ↑ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (рас.)
- ↑ Джигеро и Чикида подписали контракты со "Славией" (рас.)
- ↑ Александр Джигеро остается в «Славии» (рас.). Белорусский футбол (2024-12-19). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Акжэтпэс» Какшатаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты