Мікашэвічы
Мікашэвічы | |||||
трансьліт. Mikaševičy | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Лунінецкі | ||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 12 665 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1647 | ||||
Паштовы індэкс: | 225687 | ||||
СААТА: | 1247510000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.21667° пн. ш. 27.46667° у. д.Каардынаты: 52°13′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.21667° пн. ш. 27.46667° у. д. | ||||
± Мікашэвічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мікашэ́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Валхве. Уваходзяць у склад Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 665 чалавек[1]. Знаходзяцца за 54 км ад Лунінцу, за 282 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Макашэвічы як сяло маёнтку Леніна Слуцкага княства датуецца 1785 годам. У гэты час яны налічвалі 3 двары і знаходзіліся ў валоданьні князёў Радзівілаў[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мікашэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні[3].
У 1880-я гады з пракладкай Палескіх чыгунак у Мікашэвічах пачала працаваць чыгуначная станцыя, неўзабаве паселішча стала мястэчкам. У пачатку XX ст. зямянін Агаркаў збудаваў у Мікашэвічах фанэрны завод дзеля перапрацоўкі драўніны, які здаў у арэнду Чуднеру; апошні пачаў узводзіць будынкі з чырвонай цэглы (цяперашнія дзіцячы садок, школьныя майстэрні).
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікашэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мікашэвічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лунінецкім павеце Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Мікашэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе ў студзені 1940 году атрымалі афіцыйны статус працоўнага пасёлку і сталі цэнтрам сельсавету Ленінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецай акупацыяй.
З 8 чэрвеня 1950 да 20 студзеня 1960 году Мікашэвічы былі цэнтрам раёну. 25 жніўня 2005 году яны атрымалі афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня.
-
Чыгуначная станцыя, 1925 г.
-
Касьцёл, 1930-я гг.
-
Інтэр’ер касьцёла, 1942 г.
-
Фабрыка, 1935 г.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1996 год — 12 777 чал.; 1998 год — 14,7 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 13,8 тыс. чал.; 2008 год — 13,9 тыс. чал.; 2009 год — 13 016 чал.[5] (перапіс); 2015 год — 12 855 чал.[6]; 2016 год — 12 759 чал.[7]; 2017 год — 12 693 чал.[8]; 2018 год — 12 665 чал.[1]
Адукацыя
У Мікашэвічах працуюць 3 школы і гімназія, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, філія цэнтру дзіцячай творчасьці, навучальна-вытворчы камбінат.
Культура
У месьце дзейнічаюць 2 бібліятэкі, Палац культуры і музычная школа.
Спорт
Заняткі спортам адбываюцца на мескім стадыёне, дзейнічае аўтамабільная школа «ДТСААФ», аддзелы дзіцяча-юнацкай спартовай школы.
Футбольны клюб «Граніт» гуляе ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў — РУВП «Граніт» і «Спэцжалезабэтон», харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Побач зь Мікашэвічамі знаходзіцца маляўнічы гранітны кар’ер. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Славутасьці
- Гаспадарчая пабудова (пачатак XX ст.; цяпер у будынку дзейнічае рымска-каталіцкая капліца)
- Касьцёл (1920-я; цяпер у перабудаваным выглядзе выкарыстоўваецца як царква Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Школа (1904)
Крыніцы
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995.
- ^ Jelski A. Mikaszewicze // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 393
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 353.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995. — 716 с.: іл. ISBN 985-01-0029-X.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі
Мікашэвічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў