Тундра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тундра

Ту́ндра — від прыродных зон, якія ляжаць за паўночнымі межамі лясной расьліннасьці, прасторы зь вечнамёрзлай глебай, якую не заліваюць марскія або рачныя воды. Тундра знаходзіцца на поўнач ад зоны тайгі. Паводле характару паверхні тундры бываюць багністыя, тарфяныя, камяністыя.

Паўднёвую мяжу тундры прымаюць за пачатак Арктыкі.