Менск (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 21:39, 26 траўня 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Менск
Файл:FC Minsk.png
Поўная назва Футбольны клюб «Менск»
Заснаваны 2006
Горад Менск, Беларусь
Стадыён «Тарпэда»
Умяшчальнасьць: 1600
Прэзыдэнт Аляксандар Кернажыцкі[1]
Галоўны трэнэр Вадзім Скрыпчанка[2]
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2012 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Менск» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Уладальнік Кубка Беларусі (2013). Выступае ў вышэйшай лізе. Футбольны клюб паходзіць ад футбольнай школы моладзі, якая была створана ў Менску, яшчэ ў 1954 годзе. У 1987 годзе каманда атрымала назоў «Зьмена», зьяўляючыся на той момант школай алімпійскага рэзэрву. З 1992 году, пасьля здабычы незалежнасьці рэспублікі, клюб браў удзел у розыгрышах чэмпіянату Беларусі, выступаючы, аднак, толькі ў ніжэйшых лігах. У 2006 годзе было праведзена аб’яднаньне зь менскім клюбам «Тарпэда-СКА», новы клюб атрымаў назоў «Менск» і пачаў фінансавацца з гарадзкога бюджэту, якога аднак не хапае на куплю высокааплатных гульцоў[3]. Акрамя таго, дзякуючы аб’яднаньню клюб атрымаў магчымасьць праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Тарпэда», які месьціцца ў Заводзкім раёне сталіцы. Найлепшым дасягненьнем клюбу ў чэмпіянаце зьяўляецца атрыманьне трэцяга месца ў розыгрышы чэмпіянату Беларусі 2010 году.

Клюб мае самую буйную футбольную школу ў краіне[4], што стала забясьпечвае каманду баяздольным калектывам. Праз футбольную школу клюбу ў свае часы праходзілі такія знакамітыя гульцы, як Эдуард Зарэмба, Леанід Гарай, Васіль Швяцоў, Дзьмітры Падрэз, Уладзімер Нявінскі, Сяргей Федаровіч, Віталь Рагожкін, Аляксандар Баранаў, Васіль Хамутоўскі, Мікалай Рындзюк і іншыя.

Лягатып клюбу мае на сябе выяву гербу гораду. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца сіні й чырвоны. Акрамя мужчынскай каманды клюб мае жаночую каманду, а таксама юнацкую школу для падтрыхтоўкі дзяўчынак.

Гісторыя

Футбольная школа моладзі

19 чэрвеня 1954 году паводле загаду старшыні Камітэту па фізычнай культуры й спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны й у іншых гарадах краіны, то бок у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі й Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газэты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».

Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каанда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасьці гульняў клюб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сымбалічны сьпіс лепшых 33 гульцоў спаборніцтва траціну занялі гульцы футбольнай школы моладзі.

Пасьля сэнсацыйнай перамогі, менскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнула да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. То бок у сэзоне 1956 году клюб заняў чацьвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасьля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клюб заняў апошняе месца. Сэзон 1957 году зноўку меў паэтапны характар, клюб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасьцю клюбу заняць зноўку толькі чацьветрае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюзу сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і менскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыя пры гэтым добрай фізычнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічанае майстэрства гульцоў было ацэнена спэцыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец менскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.

Пасьля турніру клюб зноўку зьведаў страты ў сваім складзе, то бок у менскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба й Леанід Гарай. Усяго клюб разлучыўся з шаснацацю гульцамі. У сэзоне 1958 году чэмпіянату БССР каманда зноўку зь лёгкасьцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасьля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.

Каманда падрыхтоўкі моладзі

З 1959 году паводле пастановы камітэту па фізычнай культуры й спорту пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Менскага гарадзкога савета зьвяза спартовых таварыстваў і арганізацыяў. Каманда займалася падрыхтоўкаў гульцоў для рэспубліканскіх камандаў, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны й гораду. У 1981 годзе ў Менску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартовы комплекс, які налічваў васемнаццаць футбольных пляцовак, што ня мела аналягаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізаванан ў дзіцяча-спартовую школу алімпійскага рэзэрву Менгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назоў «Зьмена».

У 1990 годзе была зьдзейснена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. Зьмена прыняла ўдзел у розыгрышу другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнэрам пачаў працаваць у клюбе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клюб заняў дзевяты радок.

«Зьмена»

Сэзон 1992 году клюб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сэзон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і пэрспэктыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнэрскіх абавязкаў, яшчэ й выходзіў гуляць за каманду ў якасьці гульца. «Зьмена» адразу заняла першае месца й атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасьля ўдалага сэзону клюб зьведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клюбы, на іхнае месца прыйшла іншая моладзь.

Наступны сэзон зноўку пачаўся вельмі ўдала, клюб быў адным зь лідэраў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сэзону, значна страціў свае пазыцыі й, у выніку, скончыў сэзон на восьмым месцы. Па заканчэньні сэзону ў менскіае «Тарпэда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.

Новы сэзон стаўся расчараваньнем для клюбу, страціўшы вялікую колькасьць гульцоў, каманда ня здолела аказваць супраціў іншым клюбаў, у выніку чаго клюб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсьці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клюб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак у зімку трэнэрам клюба стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клюб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клюба таго сэзону варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава й Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталіся гульцамі ўзроўня вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 1995 годзе Малафееў зьехаў у Расею, дзе яму прапанаваў месца трэнэра цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сэзон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разыйшліся па розным клюбам Беларусі. Больш усяго на футбалістах «Зьмены» нажыўся зноўку створаны клюб БАТЭ. З 1998 па 2003 гады клюб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі не браў, толькі аднойчы зьявіўшыся ў розыгрышы другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок.

«Менск»

Заснаваны ў 2006 годзе на базе клюбу «Зьмена», які на той час выступаў у першай лізе, стаўшы ейным пераможцам. У сэзоне 2007 году клюб упершыню выступаў у вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца і зноў выбыў у першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клюб упершыню заваяваў бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі.

Дасягненьні

Актуальны склад

Па стане на 28 сакавіка 2013 году[5]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Уладзімер Бушма 1983
2 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Раман Бегуноў 1993
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Сасноўскі 1981
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Сьвярчынскі 1991
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Юры Астравух 1988
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Разін 1979
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Казека 1986
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Гігевіч 1987
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Пушнякоў 1993
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Васілюк 1978
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Сачыўка 1986
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ігар Шумілаў 1993
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Кульбака 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Воўкаў 1987
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Іван Маеўскі 1988
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Русецкі 1989
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Антон Алісевіч 1993
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Булойчык 1992
27 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілаш Рніч 1989
28 Сьцяг Польшчы Нап Павал Вайцяхоўскі 1990
29 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Ражок 1985
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Дзячко 1990
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Ўшакоў 1991
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Віталь Кібук 1989
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Букаткін 1988

Удзел у эўракубках

Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2011—2012 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Азэрбайджану АЗАЛ 2:1 1:1
2 к/р Сьцяг Турэччыны Газыянтэпспор 1:1 1:4

Галоўныя трэнэры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі