Сяргей Ражок
| Сяргей Ражок | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 красавіка 1985[1][2] | |
| Памёр | 23 студзеня 2024[4] (38 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2004 | Дынама-3 Кіеў[d] | 36 (7) |
| 2002—2005 | Дынама-2 Кіеў[d] | 57 (2) |
| 2005 | Гавэрла Ужгарад | 10 (0) |
| 2005 | Таўрыя | 1 (0) |
| 2006 | ЦСКА Кіеў[d] | 32 (4) |
| 2007 | Харкаў[d] | 7 (0) |
| 2007 | ЦСКА Кіеў[d] | 17 (0) |
| 2008—2010 | Абалонь Кіеў[d] | 55 (10) |
| 2010—2011 | Крыўбас | 20 (0) |
| 2011 | Чарнаморац Адэса | 1 (0) |
| 2012—2013 | Менск | 51 (4) |
| 2014 | Зорка | 14 (0) |
| 2015—2016 | Белшына | 24 (8) |
| 2016 | Нёман Горадня | 10 (0) |
| 2017 | Віцебск | 8 (0) |
| 2017 | Гомель | 13 (1) |
| 2018 | Смалявічы | 22 (0) |
| 2019—2022 | Джуніярс Шпыцькы[d] | |
| Зборныя | ||
| 2000 | Украіна (да 16)[d] | 5 (0) |
| 2001—2002 | Украіна (да 17)[d] | 3 (0) |
Сяргей Ражок (па-ўкраінску: Сергій Рожок; нар. 25 красавіка 1985 году, Рэпкі[5], УССР — 24 студзеня 2024 году) — колішні ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну быў жаўнерам украінскага войска. Загінуў падчас баявых дзеяў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся ў футбольнай школе клюбу «Славуціч» з аднайменнага гораду, у 2000 годзе працягнуў навучаньне ў школе кіеўскага «Дынама».
З пачатку 2001 году пачаў прыцягвацца да гульняў трэцяй дынамаўскай каманды, а яшчэ праз год дэбютаваў у складзе другой каманды клюбу. Ня маючы пэрспэктываў прабіцца ў галоўную каманду «Дынама», увесну 2005 году далучыўся да сімфэропальскай «Таўрыі», у складзе якой правёў толькі адну гульню супраць днепрапятроўскага «Дняпра» 16 красавіка 2005 году, што сталася ягоным дэбютам у матчах элітнага дывізіёна чэмпіянату Ўкраіны. Зь ліпеня таго ж году выступаў за вужгарадзкі «Закарпацьце», у складзе якога таксама ня здолеў замацавацца й правёў толькі палову сэзону.
2006 год правёў у складзе прадстаўніка першай лігі кіеўскага ЦСКА. Другую палову сэзона 2006—2007 гадоў гуляў у вышэйшай лізе за футбольны клюб «Харкаў», пасьля чаго зноўку вярнуўся ў кіеўскі армейскі клюб. Увесну 2008 году правёў дзьве гульні ў складзе іншага першалігавага калектыву, то бок чарнігаўскай «Дзясны», пасьля чаго перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў склаў дамову з клюбам «Абалонь». Адразу стаў гульцом асноўнага складу каманды й дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён ўкраінскага першынства. Менавіта ў «Абалоні» атрымаў вопыт стабільных выступленьняў у Прэм’ер-лізе, стаў віцэ-капітанам каманды.
На працягу зімовага перапынку чэмпіянату 2009—2010 гадоў галоўны трэнэр півавараў Юры Максімаў перайшоў у крывароскі «Крыўбас», а Ражок стаў адным з гульцоў, якіх трэнэр па заканчэньні сэзона запрасіў да свайго новага клюбу. Перайшоў 1 ліпеня 2010 году ў «Крыўбас» у якасьці вольнага агента, паколькі кантракт з кіеўскім клюбам скончыўся да таго часу. Кантракт з крыварожцами быў падпісаны на 3 гады[6].
21 чэрвеня 2011 году падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам», пагадненьне было разьлічана на 3 гады[7]. Аднак у 2012 стаў гульцом беларускага клюбу «Менск», дзе хутка стаў гульцом асноўнага складу. У складзе менскіх «мяшчанаў» выйграў Кубак Беларусі й дэбютаваў у эўракубках. Гуляў пераважна на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сьнежні 2013 году пасьля заканчэньня кантракту, пакінуў менскі клюб[8].
У студзені 2014 году вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам першай лігі кіраваградзкай «Зоркай»[9]. У 2015 годзе выступаў за бабруйскую «Белшыну»[10]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[11]. У сьнежні 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[12]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[13]. У лютым 2018 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Белшына | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 8 |
| Нёман | 2016 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
| Віцебск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
| Гомель | 13 | 1 | ||
| Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sergiy Rozhok // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Serhiy Rozhok // FBref (анг.)
- ↑ FootballFacts.ru (рас.)
- 1 2 https://slavutych.info/news/novosti_slavuticha_i_regiona/24378-cornii-den-dlia-slavutica-zaginuv-geroi-sergii-rozok.html
- ↑ Ражок Сяргей — Афіцыйны сайт ФК «Нёман»
- ↑ Ряды «Кривбасса» пополнил Сергей Рожок. ua-football.com
- ↑ Изменения в составе «Черноморца». chernomorets.odessa.ua
- ↑ Рожок покинул «Минск». goals.by
- ↑ Рожок подписал контракт с Зиркой. football.ua
- ↑ Бюджет-2015: минус девять миллионов (рас.)
- ↑ Сергей Рожок официально стал игроком «Немана» (рас.)
- ↑ Сергей Рожок подписал контракт с «Витебском» (рас.)
- ↑ Сергей Рожок стал игроком «Гомеля» (рас.)
- ↑ Сергей Рожок стал игроком «Смолевичей» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласьці
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ва Ўкраіне
- Футбалісты клюбу «Гавэрла» Ужгарад
- Футбалісты клюбу «Таўрыя» Сімфэропаль
- Футбалісты клюбу ЦСКА Кіеў
- Футбалісты клюбу «Харкаў»
- Футбалісты клюбу «Абалонь» Кіеў
- Футбалісты клюбу «Крыўбас» Крывы Рог
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Адэса
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Зорка» Крапіўніцкі
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Украінскія футбалісты