Перайсьці да зьместу

Павал Вайцяхоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Вайцяхоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 красавіка 1990(1990-04-24)[1] (34 гады)
Рост 181 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Сьленза
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2010—2012
2012—2014
2014
2014—2015
2015—2017
2017—2018
2018
2018—2022
2022—2023
2023—2024
2024
2024—
Гээрэнвээн
Вілем II
Менск
Завіша
Шахцёр Салігорск
Хробры
Одра
Рух Хожаў
Гурнік Лэнчна
Рэсовія
Сьленза
Барыч
Сьленза
9 (2)
20 (2)
13 (5)
6 (0)
11 (2)
48 (9)
3 (0)
9 (0)
92 (36)
29 (2)
12 (8)
0 (0)
13 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 жніўня 2024.

Павал Вайцяхоўскі (па-польску: Paweł Wojciechowski; нарадзіўся 24 красавіка 1990 году, Уроцлаў, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Сьленза». Часьцяком гуляе на пазыцыі крайняга паўабаронцы, мае выдатныя хуткасныя паказчыкі[3].

У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрляндзкага клюбу «Гээрэнвээн» у матчы супраць АЗ. За свой першы сэзон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сэзоны Павал ня здолеў стаць гульцом асноўнага складу клюбу.

Пасьля сэзону 2009—2010 гадоў перайшоў у менш моцны клюб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасьля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных зьвязкаў[4]. Пасьля вяртаньня працягваў выступаць за клюб. Пасьля сканчэньня кантракту зь нідэрляндзкім клюбам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клюбах «Лехія» й «Краковія», аднак у абодвух выпадках гульцу не спадабаліся іхныя ўмовы.

У жніўні 2012 году перабраўся ў футбольны клюб «Менск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[5]. У менскім клюбе адразу стаў сталым гульцом асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаўся адным з найлепшых легіянэраў нацыянальнага спаборніцтва[6]. 30 сакавіка 2013 году ў матчы першага туру супраць клюбу «Тарпэда-БелАЗ» ужо на 8 хвіліне атрымаў цяжкую траўму ў проціборстве з Анры Хагушам[7]. Паводле абсьледваньня выявілася, што былі пашкоджаны пярэднія крыжападобныя зьвязкі, а таксама частковае пашкоджаньне сярпка сустаўнога[8]. Паводле першапачатковага прагнозу польскі легіянэр з такім пашкоджаньнем выбыў на месяц, аднак траўма аказалася больш сур’ёзнай таму Павал был вымушаны прапусьціць увесь сэзон.

8 студзеня 2014 году стаў гульцом быдгаскай «Завішы»[9]. Правёў за «Завішу» 6 гульняў і ў жніўні 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[10]. У красавіку 2015 году пакінуў «Шахцёр» па ўзаемнай згодзе бакоў[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]