Мікіта Букаткін
| Мікіта Букаткін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 сакавіка 1988[1] (38 гадоў) | |
| Рост | 174 см | |
| Вага | 75 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | СДЮШАР-3 БФСТ «Дынама»[d] | |
| Нумар | 88 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2009 | Шахцёр Салігорск | 41 (2) |
| 2009—2012 | Нафтан | 94 (7) |
| 2013 | Менск | 23 (1) |
| 2014 | Белшына | 26 (1) |
| 2015 | Машал[d] | 27 (2) |
| 2016 | Белшына | 12 (0) |
| 2016—2017 | Дынама Берасьце | 26 (1) |
| 2017—2018 | Іслач | 33 (0) |
| 2019 | Рух Берасьце | 26 (1) |
| 2020 | Алтай[d] | 9 (0) |
| 2021 | Астравец | 21 (2) |
| 2022— | СДЮШАР-3 БФСТ «Дынама»[d] | 16 (1) |
| Зборныя | ||
| 2008—2011 | Беларусь (да 21) | 19 (0) |
| 2011 | Беларусь (да 23)[d] | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мікіта Букаткін (нар. 7 сакавіка 1988 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца і гуляючы трэнэр сталічнага клюбу СДЮШАР-3 БФСТ «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец СДЮШАР менскага «Дынама». З 2005 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». З 2007 году пачаў трапляць у асноўны склад, у 2008 годзе замацаваўся ў ім. У траўні 2009 году разам з Аляксеем Сучковым быў адлічаны з салігорскага «Шахцёру» за «парушэньне спартовага рэжыму»[3]. Сам Мікіта гэты факт адмаўляў, вінавацячы ва ўсім трэнэра і доктара[4].
Пасьля гэтых падзеяў перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У сэзоне 2012 году быў капітанам наваполацкай каманды. Разам з клюбам здабыў Кубак Беларусі 2012 году. У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб «Менск»[5]. У менскім клюбе зноў здабыў Кубак Беларусі. Выступаў пераважна на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону спрабаваў працаўладкавацца ў Расеі, але ня даў рады ў гэтай справе.
У студзені 2014 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[6]. У складзе бабруйскага клюбу звычайна гуляў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2014 году адсутнічаў праз траўму, пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У сьнежні 2014 году кантракт зь «Белшынай» быў скасаваны[7]. Яшчэ ўвосень 2014 году цікавасьць да Букаткіна мела кракаўская «Вісла»[8], аднак у лютым 2015 году беларус падпісаў кантракт на адзін год з узбэцкім клюбам «Машал»[9].
У лютым 2016 году вярнуўся ў бабруйскую «Белшыну»[10]. У ліпені таго ж году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»»[11], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. У першай палове 2017 году заставаўся гульцом асновы ды часам выконваў функцыі капітана каманды. У ліпені 2017 году кантракт паўабаронцы з «Дынама» быў скасаваны[12]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[13]. Замацаваўся ў асноўным складзе каманды і дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2017 захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2018 году меў намер працягнуць кар’еру за мяжой, аднак у выніку падоўжыў пагадненьне зь «Іслаччу»[14]. У сэзоне 2018 году ўсьцяж быў гульцом пачатковага складу. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[15].
У студзені 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»»[16]. Быў адным з асноўных гульцоў каманды, паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Рух»[17]. У сакавіку 2020 году прыбыў у стан казаскага клюбу «Алтай»[18], у красавіку быў унесены ў заяўку клюбу на сэзон[19]. У сакавіку 2021 году вярнуўся ў Беларусь, дзе прыяднаўся да «Астраўцу»[20]. Дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону 2021 году перамагчы ў Другой лізе.
У лютым 2022 году пакінуў «Астравец» і стаў гуляючым трэнэрам каманды СДЮШАР-3 БФСТ «Дынама»[21].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разам з моладзевай зборнай Беларусі станавіўся бронзавым прызэрам чэмпіянату Эўропы па футболе ў 2011 годзе. Пасьля гуляў таксама за алімпійскую зборную.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шахцёр»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007
«Менск»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
«Дынама» Берасьце:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Беларусь (да 21):
- Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
| Дынама Берасьце | 13 | 0 | ||
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 | |
| Іслач | 12 | 0 | ||
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nikita Bukatkin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/nikita_bukatkin/
- ↑ Алексей Сучков и Никита Букаткин отчислены из «Шахтёра». Football Manager у Беларусі
- ↑ Никита Букаткин: «Нас с Лешей Сучковым выставили крайними, в чем поучаствовал тренер и доктор»(недаступная спасылка). telegraf.by
- ↑ Никита Букаткин заключил контракт с «Минском» (рас.)
- ↑ Букаткин и Козлов перешли в «Белшину» (рас.)
- ↑ Никита Букаткин расстался с "Белшиной"
- ↑ Букаткин может перейти в краковскую "Вислу"
- ↑ Никита Букаткин официально перешел в узбекский «Машал» (рас.)
- ↑ Никита Букаткин стал игроком «Белшины» (рас.)
- ↑ Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским «Динамо» (рас.)
- ↑ Брестское «Динамо» подтвердило расторжение контракта с Букаткиным (рас.)
- ↑ «Ислочь» подписала контракт с Букаткиным (рас.)
- ↑ Букаткин пролонгировал соглашение с "Ислочью"
- ↑ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь"
- ↑ Букаткин стал игроком «Руха» (рас.)
- ↑ "Рух" объявил о расставании с Германом и Букаткиным
- ↑ Букаткин прибыл в расположение клуба из второго дивизиона Казахстана
- ↑ Опубликована заявка «Алтая» на сезон Первой лиги 2020 года
- ↑ Букаткин, Кашевский и Ходневич продолжат свои карьеры в "Островце"
- ↑ "Островец" объявил об уходе Букаткина. Сообщалось, что он возглавит "Динамо"-СДЮШОР
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на сайце sportbox.ru (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Машал» Мубарэк
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Астравец»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты