Перайсьці да зьместу

Ігар Шумілаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Шумілаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1993(1993-10-20)[1] (31 год)
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012 Менск-2 18 (1)
2013—2017 Менск 55 (1)
2017—2019 Тарпэда Менск 46 (2)
2019 Рух Берасьце 11 (0)

Ігар Шумілаў (нар. 20 кастрычніка 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Цяпер футбольны судзьдзя.

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск». З 2010 году гуляў за клюбны дубль. Другую палову сэзону 2012 году правёў у Другой лізе ў фарм-клюбе «Менск-2». У сэзоне 2013 году вярнуўся ў асноўную каманду, звычайна гуляючы за дубль. 24 чэрвеня 2013 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы увесь матч з мазырскай «Славіяй» (3:2). Усяго ў сэзоне 2013 году правёў 4 матчы ў асноўным складзе.

У сэзоне 2014 году пачаў часьцей прыцягвацца да асноўнага складу. Звычайна выходзіў на замену, але часам зьяўляўся на полі і ў пачатковым складзе. У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[2]. У сэзоне 2015 году ўжо трывала замацаваўся ў асноўным складзе, выступаючы на пазыцыі цэнтральнага або левага абаронцы. У пачатку 2017 году быў прызначаны капітанам каманды, аднак у чэрвені 2017 году скасаваў пагадненьне зь «Менскам»[3]. У ліпені 2017 году ўзмоцніў склад менскага «Тарпэда»[4], дзе стаў трывалым гульцом асновы. Сэзон 2018 году пачынаў у першай адзінаццатцы, у чэрвені не гуляў праз траўму, а зь верасня зьяўляўся на полі нерэгулярна. У сэзоне 2019 году быў асноўным абаронцам, толькі ў траўні не гуляў праз пашкоджаньне.

У ліпені 2019 году далучыўся да берасьцейскага клюбу «Рух»[5]. У якасьці гульца стартавага складу дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2020 году не прыцягваўся да міжсэзонных збораў і афіцыйных матчаў каманды, а ў траўні 2020 году кантракт з «Рухам» паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[6].

З 2021 году працуе ў якасьці футбольнага судзьдзі. У красавіку 2022 году быў упершыню прызначаны на абслугоўваньне матча Найвышэйшай лігі[7].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 19 0
2016 Найвышэйшая ліга 10 0
2017 Найвышэйшая ліга 5 0
Тарпэда Менск 2017 Першая ліга 15 1
2018 Найвышэйшая ліга 19 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]