Перайсьці да зьместу

Раман Воўкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Воўкаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1987(1987-01-08)[1] (37 гадоў)
Рост 186 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 СКВІЧ 16 (3)
2006—2007 Нафтан 12 (1)
2008 Мікашэвічы 10 (1)
2009 Белшына 13 (4)
2009 Славія Мазыр 13 (8)
2010 Хваля 28 (12)
2011—2012 Славія Мазыр 57 (22)
2013 Менск 11 (0)
2013 Славія Мазыр 13 (3)
2014 Іслач 15 (6)
2014 Мікашэвічы 10 (1)
2015 Нафтан 18 (8)
2016—2017 Віцебск 50 (11)
2018 Гомель 25 (3)
2019 Гарадзея 21 (2)
2020—2021 Сфынтул Георге 30 (12)
2021 Нафтан 13 (8)
2022—2023 Дняпро Магілёў 27 (6)
Зборныя
2005—2006 Беларусь (да 19)[d] 5 (1)

Раман Воўкаў (нар. 8 студзеня 1987 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Выхаванец наваполацкага футболу, але яшчэ юнаком апынуўся ў менскім «Лякаматыве», а пазьней трапіў у «Нафтан» з роднага гораду. У наваполацкім клюбе ня даў рады, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клюб ад вылету зь Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака». У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клюбе, якому дапамог узьняцца ў Найвышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату, паклаўшы на свой рахунак 11 галоў).

У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб «Менск»[3], але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 году вярнуўся ў «Славію», скасаваўшы зь менчукамі кантракт на ўземную згоду[4]. У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клюб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Найвышэйшай лігі «Слуцку», але ў сакавіку 2014 году слуцкі клюб разьвітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў прыяднаўся да «Іслач»[5][6]. У складзе «Іслачы» трывала гуляў у першым складзе, забіўшы 6 галоў. У ліпені 2014 году пакінуў клюб у сувязі з заканчэньнем кантракта[7] і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[8]. У складзе мікашэвіцкага клюбу стаў пераможцам Першай лігі 2014 году. У студзені 2015 году пакінуў «Граніт»[9].

У сакавіку 2015 году пасьля прагляду стаў гульцом наваполацкага «Нафтана»[10]. Пачынаў сэзон, пераважна выходзячы на замену, а пасьля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазыцыі асноўнага нападніка. У выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне. У лютым 2016 году праходзіў прагляд у тульскім «Арсэнале», але не падышоў расейскаму клюбу[11]. У выніку, узгодніў кантракт зь «Віцебскам»[12]. У складзе «Віцебску» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Найвышэйшай лізе. Сэзон 2017 году таксама пачынаў у пачатковым складзе, але пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Віцебск»[13].

У студзені 2018 году далучыўся да «Гомля» і неўзабаве падпісаў кантракт[14]. У першай палове сэзону 2018 году часьцей выходзіў на замену, а зь ліпеня замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У студзені 2019 году перайшоў у «Гарадзею»[15]. Пачынаў сэзон 2019 году ў стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазьней звычайна выходзіў толькі на замену, але прыцягваўся да матчаў дубля. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[16]. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у «Белшыне», але ён скончыўся беспасьпяхова. Пазьней далучыўся да малдаўскага клюбу «Сфынтул Георге» і ў сакавіку падпісаў зь ім кантракт[17]. Стаў адным з асноўных гульцоў каманды. Пакінуў клюб у ліпені 2021 году[18].

У жніўні 2021 году чарговы раз прыяднаўся да наваполацкага «Нафтана»[19], дзе за паўгады пасьпеў забіць 8 галоў і стаць другім бамбардзірам каманды ў сэзоне. У лютым 2022 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[20]. Быў асноўным нападнікам каманды, але ў другой палове сэзону 2022 году амаль не гуляў праз траўмы. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з «Дняпром»[21], але праз паўгады зышоў з магілёўскага клюбу[22] і завяршыў прафэсійную кар’еру[23].

  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2012
  • Уладальнік Кубка Малдовы: 2021
  • Уладальнік Супэркубка Малдовы: 2021
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 18 8
Віцебск 2016 Найвышэйшая ліга 27 9
2017 Найвышэйшая ліга 23 2
Гомель 2018 Найвышэйшая ліга 25 3
  1. ^ а б в Roman Volkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/roman_volkov/
  3. ^ Роман Волков заключил контракт с "Минском" (рас.)
  4. ^ Роман Волков возвращается в "Славию" (рас.)
  5. ^ Гигевич и Волков переходят в "Ислочь" (рас.)
  6. ^ 1-я лига. Гранитный комплект (рас.) Архіўная копія ад 2014-04-13 г.
  7. ^ Волков и Гигевич покинули «Ислочь» (рас.)
  8. ^ В составе ФК «Гранит» подкрепление (рас.). Media-Polesye (2014-08-20). Архіўная копія ад 2015-12-26 г.
  9. ^ Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули "Гранит". Баскаков и Луцевич на просмотре (рас.)
  10. ^ Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с "Нафтаном" (рас.)
  11. ^ Волков не подошел тульскому «Арсеналу» (рас.)
  12. ^ Роман Волков подписал контракт с "Витебском" (рас.)
  13. ^ Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед" (рас.) Афіцыйны сайт «Віцебска» Архіўная копія ад 2018-01-30 г.
  14. ^ "Гомель" подписал Романа Волкова (рас.)
  15. ^ Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками "Городеи" (рас.)
  16. ^ "Городею" покинули Роман Волков и Максим Высоцкий (рас.)
  17. ^ Источник: Роман Волков подписал контракт со "Сфынтул Георге" (рас.)
  18. ^ Роман Волков покинул "Сфынтул Георге" (рас.)
  19. ^ Роман Волков стал игроком "Нафтана" (рас.)
  20. ^ Роман Волков стал игроком "Днепра" (рас.)
  21. ^ Роман Волков остался в "Днепре" (рас.)
  22. ^ "Днепр" расстался с Романом Волковым (рас.)
  23. ^ 36-летний белорусский форвард, поигравший в 11 клубах высшей лиги, не собирается продолжать карьеру (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]