Ільля Ўшакоў
| Ільля Ўшакоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 траўня 1991 (34 гады) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011 | Камунальнік[d] | 14 (2) |
| 2012—2014 | Менск | 1 (0) |
| 2012—2014 | Менск-2 | 41 (8) |
| 2014 | Слонім-2017 | 12 (1) |
| 2015 | Смаргонь | 2 (0) |
Ільля Ўшакоў (нарадзіўся 10 траўня 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». Тым ня менш, прафэсійную кар’еру пачаў у 2011 годзе ў другалігавым «Камунальніку». У 2012 годзе пачаў выступаць за другую каманду сталічнікаў у той жа Другой лізе. У 2013 годзе ў пачатку сэзону пачаў прыцягвацца да гульняў з асноўнай камандай. Дэбютаваў за клюб 7 красавіка 2013 году ў матчы супраць менскага «Дынама». Аднак пасьля адразу ж выправіўся выступаць у другую каманду, якая прадстаўляла клюб ужо ў Першай лізе. Першы матч згуляў 20 красавіка 2013 году супраць «Бярозы-2010». Потым усю сваю кар’еру за менскі клюб правёў у другой камандзе. Згуляў за клуб 41 матч, у якіх вызначыўся 8 галамі, у той час як за асноўную каманду згуляў толькі адзіны матч у Найвышэйшай лізе.
У жніўні 2014 году далучыўся да клюбу «Слонім», дзе быў гульцом асноўнага складу. Тым ня менш, па заканчэньні сэзону сышоў з каманды. У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Смаргонь»[1][2], які пакінуў у ліпені таго ж году[3]. Пасьля гэтага гулец скончыў кар’еру.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Смаргонь | 2015 | Першая ліга | 2 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)