Перайсьці да зьместу

Сяргей Гігевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Гігевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 студзеня 1987 (37 гадоў)
Барысаў, БССР
Рост 177 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2009
2010—2013
2014
2014
2015
2015
2016—2017
Дынама Менск
Менск
Іслач
Віцебск
Іслач
Смаргонь
Ворша
78 (9)
68 (9)
10 (0)
10 (1)
5 (0)
12 (0)
36 (4)
Зборныя
2006—2009 Беларусь (да 21) 18 (2)

Сярге́й Міха́йлавіч Гіге́віч (нар. 26 студзеня 1987 году, Барысаў, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Сяргей пачаў займацца футболам паступіўшы ў РВАР. Затым трапіў у склад «Дынама», дзе правёў некалькі добрых сэзонаў. 3 2010 году зьяўляўся гульцом клюбу «Менск», які пакінуў у канцы ліпеня 2013 году[1]. У красавіку 2014 году перайшоў у клюб «Іслач»[2]. У ліпені 2014 году пакінуў «Іслач»[3], а ў жніўні 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[4]. У сэзоне 2015 году вярнуўся ў «Іслач»[5]. У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Смаргонь»[6]. У красавіку 2016 году перайшоў у «Воршу»[7].

За моладзевую зборную Беларусі правёў 18 матчаў, у якіх двойчы здолеў адзначыцца голам.

У студзені 2019 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб НФК[8]. У 2021 годзе працаваў у трэнэрскім штабе менскага «Дынама».

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2015 Першая ліга 5 0
Смаргонь 12 0
Ворша 2016 Першая ліга 19 2
2017 Першая ліга 17 2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]