Аляксандар Сьвярчынскі
| Аляксандар Сьвярчынскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 верасьня 1991[1] (34 гады) | |
| Рост | 181 см[2] | |
| Вага | 79 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дняпро Рагачоў | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2015 | Менск | 94 (0) |
| 2016 | Зэмплін | 12 (0) |
| 2016 | Дынама Менск | 5 (0) |
| 2017 | Іслач | 10 (0) |
| 2017 | Зэмплін | 11 (0) |
| 2018 | Менск | 13 (1) |
| 2018 | Гандзасар Капан | 6 (0) |
| 2024 | Дняпро Рагачоў | 3 (0) |
| 2025 | Крумкачы | |
| 2025— | Дняпро Рагачоў | 3 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар Сьвярчы́нскі (нарадзіўся 16 верасьня 1991 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», таксама гуляў за фарм-клюб «Менск-2» і дубль. З 2011 году пачаў трапляць у асноўны склад каманды. У сэзоне 2013 году замацаваўся ў асноўным складзе ў якасьці правага абаронцы, чаргаваўся на гэтай пазыцыі з Раманам Бегуновым. У пачатку сэзону 2014 году выходзіў на замену, але неўзабаве Бегуноў быў пераведзены ў цэнтар, і Сьвярчынскі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[3].
У лютым 2016 году перайшоў у славацкі клюб «Зэмплін»[4]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Спачатку гуляў у пачатковым складзе менчукоў, але ў верасьні страціў месца ў асноўным складзе. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Іслач»[6], які пакінуў у чэрвені 2017 году[7]. У ліпені 2017 году ізноў перайшоў у «Зэмплін»[8]. Спачатку гуляў у стартавым складзе славацкага клюбу, пазьней пачаў заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[9], але ўжо ўлетку скасаваў кантракт з клюбам. У ліпені 2018 году перайшоў у армянскі клюб «Гандзасар Капан»[10], які пакінуў у студзені 2019 году[11].
У пачатку 2019 году, завяршыўшы кар’еру, заклаў у Летуве IT-кампанію «Alex Sverch Football Promotion Group MB», якая займаецца распрацоўкай дадаткаў у індустрыі спорту. У верасьні 2020 году анансаваў стварэньне асацыяцыі футбалістаў дзеля юрыдычнай абароны, мэдычнай падтрымкі і перападрыхтоўкі па завяршэньні кар’еры[12].
Увосень 2024 году перад пачаткам фінальнага этапу Другой лігі Сьвярчынскі склаў працоўнае пагадненьне з рагачоўскім «Дняпром»[13].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 |
| Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
| Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
| Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Sverchinskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 3 https://footballfacts.ru/person/218407
- ↑ Сверчинский останется в «Минске»
- ↑ Александр Сверчинский продолжит карьеру в словацком «Земплине» (рас.)
- ↑ Александр Сверчинский стал игроком минского «Динамо» (рас.)
- ↑ Сверчинский официально стал игроком «Ислочи» (рас.)
- ↑ Александр Сверчинский покинул «Ислочь» (рас.)
- ↑ Сверчинский перешел в словацкий «Земплин» (рас.)
- ↑ Александр Сверчинский вернулся в «Минск» (рас.)
- ↑ Александр Сверчинский перешел в армянский «Гандзасар» (рас.)
- ↑ Александр Сверчинский покинул армянский «Гандзасар» (рас.)
- ↑ Футбол. Александр Сверчинский анонсировал создание ассоциации футболистов(недаступная спасылка)
- ↑ Александр Сверчинский и еще два новичка сыграют за рогачёвский "Днепр" на финальном этапе второй лиги (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце клюбу «Менск» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (рас.)