Сяргей Русецкі
| Сяргей Русецкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 сакавіка 1989[1][2] (37 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2007 | СКА-1938 | 30 (2) |
| 2008—2011 | Банік Мост[d] | 49 (2) |
| 2009 | → Хомутаў[d] | 15 (8) |
| 2012 | Брагэ[d] | 10 (2) |
| 2012 | СКА-1938 | 12 (7) |
| 2013—2017 | СКА-1938 | 72 (24) |
| 2013 | → Менск | 1 (0) |
| 2014 | → Дняпро Магілёў | 6 (0) |
| 2018 | Бухара[d] | 10 (1) |
| 2018 | Смалявічы | 14 (0) |
| 2019 | Крумкачы | 8 (0) |
| Зборныя | ||
| 2008 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2009—2011 | Беларусь (да 21) | 4 (3) |
| 2011 | Беларусь (да 23)[d] | 1 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2020— | Зорка-БДУ[d] | |
Сярге́й Русе́цкі (нарадзіўся 8 сакавіка 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе. У лютым 2008 году поруч з шэрагам іншых беларускіх гульцоў перайшоў у чэскі клюб «Мост»[3]. Зь цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 году праз траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палову сэзону 2012 году правёў у другім дывізіёне Швэцыі ў клюбе «Браге».
У пачатку 2013 году зноў стаў гульцом «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клюбам Найвышэйшай лігі «Менск». У складзе «Менска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду праз пашкоджаньні, да канца сэзону больш не зьяўляўся на полі. У сэзоне 2014 году пачаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе быў адным зь лідэраў каманды. У жніўні 2014 году разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак ня даў рады. Пагатоў, каманда паводле вынікаў сэзону выбыла ў Першую лігу.
З 2015 году зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы. У сакавіку 2018 году далучыўся да ўзбецкай «Бухары»[4], аднак ужо ў чэрвені таго ж году пакінуў клюб[5]. У ліпені 2018 году вярнуўся ў Беларусь, узмацніўшы склад «Смалявічаў»[6]. Спачатку звычайна выходзіў на замену, пазьней пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе.
У студзені 2019 году перайшоў у менскі НФК[7]. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 году[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2009 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 году згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Чэхіі (0:2). У кастрычніку 2011 году быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у пачатковым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расеі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме.
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лютым 2020 году быў прызначаны галоўным трэнэрам жаночай каманды «Зорка-БДУ»[9]. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[10].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Энэргетык-БДУ | 2015 | Першая ліга | 25 | 6 |
| 2016 | Першая ліга | 8 | 3 | |
| 2017 | Першая ліга | 26 | 8 | |
| Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sergey Rusetskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Sergey Rusetsky // FBref (анг.)
- ↑ Нашествие в "Мост" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ↑ Сергей Русецкий перешел в клуб из Узбекистана (рас.)
- ↑ Сергей Русецкий покинул "Бухару" (рас.)
- ↑ Сергей Русецкий перешел в "Смолевичи" (рас.)
- ↑ Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты (рас.)
- ↑ Русецкий покинул НФК (рас.)
- ↑ "Зорку-БДУ" возглавил Сергей Русецкий (рас.)
- ↑ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Банік» Мост
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты