Перайсьці да зьместу

Капаёўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Капаёўка
лац. Kapajoŭka
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Лукі (Украіна)
Вусьце Заходні Буг
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Валынская вобласьць і Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 39 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,9 м³/с
Плошча басэйну 264 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Капаёўка, Капаюўка — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток ракі Бугу (басэйн Віслы). Цячэ ў Берасьцейскім раёне і Валынскай вобласьці. Даўжыня 39 км, у межах Беларусі 19,5 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰. Плошча вадазбору 264 км². Выдатак вады ў вусьці 0,9 м³/с.

Пачынаецца з возера Лукаў (на тэрыторыі Ўкраіны), вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляплёўкі. Рэчышча на тэрыторыі Ўкраіны цалкам каналізаванае, у Берасьцейскім раёне 2 каналізаваныя дзялянкі: 13 км ад граніцы з Украінай да вёскі Рудні і 2 км уніз плыньню ад моста на дарозе Дамачава — Ляплёўка. У сярэдняй і ніжняй плыні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зьліваюцца з абалонай, у сярэдняй і ніжняй плыні больш абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 193.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1