Славечна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Славечна
Slovechna River in Narowlya region.jpg
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Антонавічы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 158 км
Сярэднегадавы сьцёк 13,7 м³/с
Плошча басэйну 3600 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Славе́чна — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Жытомірскай вобласьці, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 158 км (у межах Беларусі 109 км). Плошча вадазбору 3600 км² (плошча вадазбору на Беларусі каля 3000 км²). Выдатак вады ў вусьці 13,7 м³/с. Агульны спад ракі 172,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Антонаў.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Славечну Сьвячанскім каналам паступае частка сьцёку з ракі Жалонь.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Антонавічаў Оўруцкага раёну на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага камлюка, цячэ лясістай забалочанай мясцовасьцю раўніны Мазырскае Палесьсе, вусьце за 3 км на паўночны захад ад вёскі Вяжышча Нараўлянскага раёну. Ніжняя плынь ракі ў зоне адсяленьня.

Даліна трапэцападобная, ніжэй за вёску Цешкаў Нараўлянскага раёну зьліваецца з абалонай Прыпяці; пераважная шырыня 0,7—1 км, на некаторых дзялянках у сярэдняй плыні да 2,5 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 400—700 м. Рэчышча зьвілістае, на значным працягу ў сярэдняй плыні моцназьвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у верхняй плыні на тэрыторыі Ўкраіны каналізаванае.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у ніжняй плыні 1,8 м. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 дзён[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 338—339.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 338—339.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.