Вушача
Ушача лац. Ušača | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Пуцілкавічаў |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 118 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 8 м³/с |
Плошча басэйну | 1150 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Уша́ча, Вушача — рака ў Беларусі, левы прыток Дзьвіны. Цячэ ў Віцебскай вобласьці. Даўжыня 118 км. Плошча вадазбору 1150 км². Выдатак вады ў вусьці 8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пуцілкавічаў Ўшацкага раёну. Цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша, у нізоўі Полацкай нізінай, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы. Вусьце насупраць вёскі Цюлькаў Полацкага раёну, разьмешчанай на правым беразе Дзьвіны.
Даліна да вёскі Пуцілкавічаў Ушацкага раёну невыразная, ніжэй трапэцападобная; шырыня яе да вусьця ракі Альзініцы да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,4—0,6 км, на асобных дзялянках да 1,5 км, ніжэй за ўток ракі Альзініцы звужаецца да 30—50 м. Рэчышча моцназьвілістае, у верхняй плыні шырынёй 3—10 м, ніжэй за возера Вялікае Існа 30—40 м.
Разводзьдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца траўня, сярэдняя працягласьць каля 60 дзён. Сярэдняе перавышэньне найвышэйшага ўзроўню над межаньню да 1,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 380.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 380.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.