Обаль (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Обаль
Обаль
Рака Обаль у Шумілінскім раёне
Агульныя зьвесткі
Выток возера Езярышча
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 148 км
Сярэднегадавы сьцёк 19,4 м³/с
Плошча басэйну 2690 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

О́баль — рака ў Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 148 км. Плошча вадазбору 2690 км². Выдатак вады ў вусьці 19,4 м³/с. Агульны спад ракі 55 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Езярышча каля мястэчка Езярышча, цячэ Гарадоцкім і Шумілінскім раёнамі ў межах паўночна-заходняй часткі Гарадоцкага ўзвышша і паўночна-ўсходняй часткай Полацкай нізіны. Вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад вёска Новыя Гараны Полацкага раёну.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 300—600 м (найбольшая 2,5 км паміж вёскамі Малое Цешава і Канавалава Гарадоцкага раёну); у вярхоўі невыразная. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае; шырыня яе да ўтоку ракі Сьвіна 400—800 м, ніжэй 100—200 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 8—20 м у верхняй плыні, 20—40 м у сярэдняй, 25—30 м у ніжняй.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя каля мястэчка Обаль у 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межаньню 4,6 м, найбольшая 7,3 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 дні. Рака зарэгуляваная Ключагорскім вадасховішчам[1].

Вадазбор разьмяшчаецца на паўднёва-заходніх схілах Невельска-Гарадоцкіх вышыняў, толькі ніжняя частка яго ўваходзіць ў Полацкую нізіну. Рэльеф сярэдне- і дробнаўзгорысты, паніжэньні забалочаныя або занятыя азёрамі. Азёры невялікія, найбольшае — возера Коша. Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі масівамі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 275
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 275
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Обаль (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў