Ірпень (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ірпень
Агульныя зьвесткі
Вусьце Кіеўскае вадасховішча, Дняпро
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Кіеўская вобласьць і Жытомірская вобласьць
Даўжыня 162 км
Плошча басэйну 3 340 км²

Ірпень, Ірпі́нь (па-ўкраінску: Ірпінь) — рака ў Жытомірскай і Кіеўскай абласьцях Украіны, правы прыток Дняпра (упадае ў Кіеўскае вадасховішча).

Даўжыня ракі 162 км, плошча вадазбору 3340 км².

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бярэ пачатак паблізу сяла Яраповічы. Даліна карытападобная, шырыня да 4 км, глыбіня да 40 м. Пойма забалочаная, шырокая (да 1,5 км). Шырыня рэчышча 25—40 м. На працягу 131 км рэчышча ўяўляе сабой магістральны канал Ірпенскай асушальна-арашальнай сыстэмы. Нахіл ракі 0,7 м/км. Асноўны прыток Унава (справа).

Жыўленьне мяшанае. Ледастаў з пачатку студзеня да канца сакавіка. Сьцёк зарэгуляваны вадасховішчамі, шматлікімі сажалкамі.

Вада выкарыстоўваецца для тэхнічнага і сельскагаспадарчага водазабесьпячэньня. На рацэ — горад Ірпень, вядомы як курортная мясцовасьць, на беразе ракі зручныя пясчаныя пляжы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ю. П. Яковенко. Ірпінь // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990. — Т. 2.  (укр.)