Ала (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Ала
Выток каля в. Віленка
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 100 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,9 м³/с
Плошча басэйну 1230 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Ала́ — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1230 км². Выдатак вады ў вусьці 5,9 м³/с. Агульны спад ракі 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка Качэрыцкага раёну, цячэ па Бабруйскім і Жлобінскім раёнах, вусьце за 2 км на поўнач ад вёсцы Чыркавічы Шацілавіцкага раёну. Верхняя плынь на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняя — на Прыдняпроўскай нізіне. У ніжняй плыні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца.

Даліна пераважна трапэцападобная, на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сьцяпы Жлобінскага раёну — да 3 км. Абалона ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэдняй плыні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, апрача 5 км у ніжняй плыні. Шырыня ракі ў вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у ніжняй плыні нізкія.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 34

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 34
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.