Прут
| Прут | |
Прут | |
Прут каля Татарава Івана-Франкоўскай вобласьці | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | на паўночных схілах масіву Чарнагора ва Ўкраінскіх Карпатах |
| Вусьце | Дунай |
| Каардынаты вусьця | 45°28′08″ пн. ш. 28°12′26″ у. д.HGЯO |
| Краіны басэйну | |
| Вобласьці | Чарнавіцкая вобласьць, Івана-Франкоўская вобласьць, жудзец Баташані[d], Ясы, Васлуй[d] і Галац[d] |
| Даўжыня | 967 |
| Сярэднегадавы сьцёк | 69,2 |
| Плошча басэйну | 27,5 тысячаў км² |

Прут (па-ўкраінску: Прут, па-румынску: Prut, антычныя назвы — па-грэцку: Pyretos, Парата, Пюрэт) — рака ва Ўкраіне, Малдове і Румыніі даўжынёй 967 км, левая прытока Дунаю (басэйн Чорнага мора). Выток Пруту знаходзіцца ў Івана-Франкоўскай вобласьці ва ўсходніх Карпатах.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прут пачынаецца з гор недалёка ад Гавэрлы (Украінскія Карпаты), цячэ спачатку пераважна на поўнач, пасьля павяртае на паўночны ўсход, а бліжэй да Каламыі — на паўднёвы ўсход. Дасягнуўшы мяжы паміж Малдовай і Румыніяй, паварочвае яшчэ больш на паўночны ўсход, а пасьля на поўдзень. Пачынаючы зь места Леова Прут становіцца суднаходным і ўпадае ў Дунай за 3 км на захад ад места Рані (Адэская вобласьць), недалёка ад месца ўпадзеньня самога Дунаю ў Чорнае мора.
Даўжыня ракі 967 км. Прут — другая па велічыні рака Малдовы. Ягоны басэйн займае больш за 24% плошчы краіны. На рацэ разьмешчанае вадасховішча Касьцешці-Сьцінка (Малдова/Румынія) і Сьнятынская ГЭС, месты Варохта, Ярэмчэ, Каламыя, Чарнаўцы, Наваселіца, Унгень, Леова.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сфэрычная панарама ракі (рас.)
- Туры і падарожжы па Пруце (укр.)
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||