Вуж (прытока Прыпяці)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вуж

(па-ўкраінску: Уж)
Вуж ля Корасьцені
Агульныя зьвесткі
Выток Ямільчынскі раён
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Сьцяг Украіны Украіна
Вобласьці Кіеўская вобласьць і Жытомірская вобласьць
Даўжыня 256 км
Плошча басэйну 8080 км2
Нахіл воднай паверхні 0.47
Месцазнаходжаньне
Вуж на мапе
Мапа басэйну ракі Вуж

Вуж, Уша (па-ўкраінску: Уж, Уша ) — рака ва Ўкраіне на Палесьсі у межах Жытомірскай і Кіескай абласьцей, правы прыток Прыпяці, упадае ў Кіеўскае водасховішча. Даўжыня ракі Вуж складае 256 км (у межа' Жытомірскай вобласьці — 159 км і ў межах Кіескай вобласьці — 97 км) Плошча басэйну — 8080 км². Шырыня даліны складае ад 1 да 7 км. Шырыня рэчышча — ад 5 да 40 мэтраў. Нахіл ракі — 0.47 м/км. Жыўленьне ракі — пераважна сьнегавое. Замярзае ў сьнежні, ускрываецца ў канцы сакавіка. Мінэралізацыя вады ў р. Вуж ў сярэднім складае: вясновае разводзьдзе — 126 мг/дм³; летне-восеньскі пэрыяд — 198 мг/дм³; зімовы пэрыяд — 214 мг/дм³.