Ціса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ціса

Тиса
Пачатак Цісы пры зьліцьцё Чорная Цісы леваруч і Белай Цісы праваруч каля места Рахаў
Пачатак Цісы пры зьліцьцё Чорная Цісы леваруч і Белай Цісы праваруч каля места Рахаў
Агульныя зьвесткі
Выток каля места Рахаў, пры зьліцьці Чорнай і Белай Цісы
Вышыня вытоку 2020 м
Вусьце Дунай
Каардынаты вусьця 45°8′17″ пн. ш. 20°16′39″ у. д. / 45.13806° пн. ш. 20.2775° у. д. / 45.13806; 20.2775Каардынаты: 45°8′17″ пн. ш. 20°16′39″ у. д. / 45.13806° пн. ш. 20.2775° у. д. / 45.13806; 20.2775
Краіны басэйну Украіна (Закарпацкая вобласьць),
Вугоршчына
Сэрбія
Вобласьці Закарпацкая вобласьць
Даўжыня 966
Сярэднегадавы сьцёк 800
Плошча басэйну 157 186 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 м/км
Месцазнаходжаньне
Ціса на мапе

Ціса (па-вугорску: Tisza, па-нямецку: Theiß, па-ўкраінску: Тиса, па-славацку: Tisa) — рака, найвялікшы левы прыток Дунаю. Працякае па тэрыторыі Ўкраіны, Вугоршчыны, Сэрбіі, часткова па мяжы між Украінай ды Вугоршчынай і Румыніяй, а таксама па мяжы між Вугоршчынай і Славаччынай. Даўжыня ракі 966 км. Плошча басэйну — 127 тыс. км². Утвараецца зьліцьцём Чорнай Цісы зь Белай Цісай за 4 км вышэй места Рахаў. Злучаецца з Дунаем у Сэрбіі, места Нові Сад. Жыўленьне ракі сьнегавое й дажджавое, здараюцца высокія паводкі, 40% сьцёку за год прыпадае на вясновы пэрыяд. Лёдаўтварэньне — зь першай паловы сьнежня (заберагі, сала, шарош), ледастаў няўстойлівы; вясновы крыгаход ў сакавіку, бываюць заторы. У межах Украіны Цісу выкарыстоўваюць для водазабесьпячэньня, рыбаводзтва, рэкрэацыі. Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня назвы ракі. Першая вэрсія гаворыць аб тым, што назва ўтварылася ад дрэва ціс, якое было распаўсюджана некалі ў Карпатах. Другая вэрсія гаворыць аб тым, што назва паходзіць ад слова «таса», што з булгарскай мовы, і азначае «чыста». У старажытнарымскіх крыніцах Ціса згадваецца пад назвамі Tissus, Tisia, Pathissus.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]