Перайсьці да зьместу

Прыток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прыток — вадацёк(рака, ручай ці канал), які ўпадае ў больш буйны вадацёк, або ў возера ці іншы ўнутраны вадаём.

Тоўстая сіняя лінія — асноўны вадацёк, тонкая лінія — прыток.

Прыток звычайна адрозьніваецца ад галоўнай ракі меншай даўжынёй і меншай воднасьцю, акрамя некаторых выключэньняў. Таксама прытокі дзеляцца на правыя й левыя ў залежнасьці ад таго па якім беразе яны ўпадаюць.