Бобрык 1-ы
Бобрык 1-ы лац. Bobryk 1-y | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Сукачу |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 109 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 7,6 м³/с |
Плошча басэйну | 1902 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Бо́брык 1-ы, Бобрык Першы — рака ў Беларусі, левы прыток Прыпяці. Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 109 км. Плошча вадазбору 1902 км². Выдатак вады ў вусьці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Правыя: Вісьліца
- Левыя (каналы): Хатыніцкі, Прысьць, Багданаўка
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вадасховішча: Пагост
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца зь ляснога балота за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Сукачу Ганцавіцкага раёну, цячэ ў Пінскім і Лунінецкім раёнах Прыпяцкай нізінай. Упадае ў Прыпяць за 2 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Прыпяць.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырыня ў сярэдняй плыні 0,5—1 км, у ніжняй плыні зьліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзенае за 0,5—3 км ад старога. Шырыня яго ад 3—3,5 м у вытоку да 35—40 м у вусьці. У абалоне ракі ў Пінскім раёне сажалкі рыбнай гаспадаркі «Палесьсе», 2 невялікія сажалкі (11 га і 2,6 га) каля вёскі Парахонску[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 69.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 69.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971