Цахурская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цахурская мова
цӀаӀхна миз
Ужываецца ў Расея, Азэрбайджан
Рэгіён усход Паўночнага Каўказу
Клясыфікацыя

Паўночнакаўкаская сям'я ?

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Рэспубліцы Дагестан (Расея)
Код мовы
ISO 639-2(T) tkr
Caucasus-ethnic ru.svg

     Арэал цахурскае мовы на Паўночным Каўказе (унізе справа)

Цаху́рская мова (саманазва: цӀаӀхна миз, вымаўл. [t͡sʼaˤχna miz]) — адна зь лезгінскіх моваў наска-дагестанскай моўнай сям’і, якая ўваходзіць у гіпатэтычную паўночнакаўкаскую надсям’ю моваў. Распаўсюджаная ў Рутульскім раёне рэспублікі Дагестан (Расея, 13 паселішчаў) і паўночным Азэрбайджане (галоўным чынам ў Закатальскім ды Каскім раёнах). Колькасьць носьбітаў цахурскай мовы ў Расеі паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году складае 10596 чалавек.

Мова распадаецца на 3 дыялекты: цахурска-сувагільскі, гельмецка-курдульскі і сапучынскі (альбо сабунджынскі). Цахурская мова, як адна з 14 «пісьмовых моваў» Рэспублікі Дагестан выкладаецца ў школах, якія знаходзяцца ў цахурскамоўных паселішчах, на гэтай мове таксама выдаецца вучэбная літаратура.

Пісьмовасьць — на аснове кірылічнага альфабэту, як і іншым пісьмовым мовам Дагестану, уласьцівае шырокае выкарыстаньне дыграфаў і сымбалю Ӏ, якія прызначаныя для адлюстраваньня шырокага кансанантызму (ладу зычных), нехарактэрнага для кірыліцы. Да кірыліцы абмежаванае выкарыстаньне мелі лацініца (усесавецкая палітыка лацінізацыі моваў малых народаў СССР у 1920—1930-х гг.), яшчэ раней — арабскае пісьмо, абумоўленае ісламскім веравызнаньнем носьбітаў мовы. Аналягічна іншым наска-дагестанскім мовам, прысутны шырокі набор зычных фанэмаў, умляўтызаваныя галосныя. Лексычныя запазычваньні араба-пэрсыдзкага й расейскага паходжаньня.