Паўночны Каўказ
Выгляд
Паўночны Каўказ — геаграфічная вобласьць, якая ўключае Прадкаўказьзе, паўночную частку схілу Вялікага Каўкаскага хрыбта (выключаючы яго ўсходнюю частку, якая адносіцца да Азэрбайджану), заходнюю частку паўднёвага схілу да ракі Псоу (па якой праходзіць мяжа паміж Расеяй і Абхазіяй).
На Паўночным Каўказе знаходзяцца суб'екты Расейскай Фэдэрацыі: Краснадарскі край, Стаўрапольскі край, Растоўская вобласьць, Калмыкія, Адыгея, Дагестан, Карачаева-Чаркесія, Кабардына-Балкарыя, Паўночная Асэтыя, Інгушэтыя, Чачня.