Рутульская мова
Рутульская мова | |
mıx'abişdı ç'el | |
Арэал рутульскае мовы на Паўночным Каўказе (унізе справа) | |
Ужываецца ў | Расея, Азэрбайджан |
---|---|
Рэгіён | усход Паўночнага Каўказу |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Паўночнакаўкаская сям'я ?
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Рэспубліцы Дагестан (Расея) |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][1] |
Пісьмо | кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | rut |
ISO 639-3 | rut |
Рутульская мова (саманазва: mıx'abişdı ç'el) — адна з cамурскіх моваў наска-дагестанскай моўнай сям’і, якая ўваходзіць у гіпатэтычную паўночнакаўкаскую надсям’ю моваў. Распаўсюджаная ў Рутульскім раёне рэспублікі Дагестан (Расея, 26 паселішчаў) і паўночным Азэрбайджане (галоўным чынам ў Шэкінскім ды Каскім раёнах). Колькасьць носьбітаў рутульскай мовы ў Расеі паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году складае 30.360 чалавек.
Мова распадаецца на 4 дыялекты. Рутульская мова, як адна з 14 «пісьмовых моваў» Рэспублікі Дагестан выкладаецца ў школах, якія знаходзяцца ў рутульскамоўных паселішчах, на гэтай мове таксама выдаецца вучэбная літаратура.
Пісьмовасьць — на аснове кірылічнага альфабэту, як і іншым пісьмовым мовам Дагестану, уласьцівае шырокае выкарыстаньне дыграфаў і сымбалю Ӏ, якія прызначаныя для адлюстраваньня шырокага кансанантызму (ладу зычных), нехарактэрнага для кірыліцы. Да кірыліцы абмежаванае выкарыстаньне мелі лацініца (усесавецкая палітыка лацінізацыі моваў малых народаў СССР у 1920—1930-х гг.), яшчэ раней — арабскае пісьмо, абумоўленае ісламскім веравызнаньнем носьбітаў мовы. Аналягічна іншым наска-дагестанскім мовам, прысутны шырокі набор зычных фанэмаў, умляўтызаваныя галосныя. Лексычныя запазычваньні араба-пэрсыдзкага й расейскага паходжаньня. У 2013 годзе для рутульцаў Азербайджана быў распрацаваны алфавіт на лацінскай графічнай аснове.
Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію рутульскай мовай |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675