Францішак Цэтнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Цэтнэр
Францішак Цэтнэр
Францішак Цэтнэр

Герб «Прырова»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XVII стагодзьдзе
Памёр 5 студзеня 1732
Род Цэтнэры
Бацькі Ян Цэтнэр
Люзанна з Джурова
Жонка Ганна з Тарлаў
Дзеці Францішка
Дзейнасьць вайсковец, палітык

Францішак Цэтнэр (? — 5 студзеня 1732) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода смаленскі1714).

Трымаў Камянацкае (з 1702) і Вярбельскае (з 1727) староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францішка з Тарлаў

Прадстаўнік шляхецкага роду Цэтнэраў гербу «Прырова», сын Яна, кашталяна валынскага, і Люзанны з Джурова.

У 17021703 набіраў ахвотнікаў у панцырную харугву. Абіраўся паслом на сойм 1712[2].

Ажаніўся з Ганнай, дачкой ваяводы люблінскага Станіслава Тарлы. У шлюбе меў дачку Францішку, другую жонку ваяводы падольскага Міхала Юзэфа Жавускага[3].

Партрэты Францішка Цэтнэра і ягонай жонкі Ганны (абодва каля 1730) у наш час захоўваюцца ў Львоўскай галерэі мастацтваў, куды яны трапілі з палаца Жавускіх у мястэчку Раздол.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 219. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  2. ^ Hejnosz W. Franciszek Cetner // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 238.
  3. ^ Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 154.