Пётар Дарагастайскі
Выгляд
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1569 |
Памёр | 1611 |
Род | Дарагастайскія |
Бацькі | Мікалай Дарагастайскі Ганна Война |
Дзеці | Войцех |
Пётар Дарагастайскі (па-польску: Piotr Dorohostajski, ? — 1611) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, 25 кастрычніка 1597 году названы кашталянам менскім, ў пачатку 1600 году амсьціслаўскі ваявода, з 15 лютага 1605 — смаленскі ваявода.
З роду Дарагастайскіх герба «Ляліва», сын полацкага ваяводы Мікалая і Ганны Война.
Паводле веравызнаньня быў кальвіністам, у 1599 годзе названы правізарам эвангеліцкім.
Меў сына Войцеха, які памёр бязьдзетным.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4