Міхал Друцкі-Саколінскі (сын Міхала)
Выгляд
Герб «Друцак» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1550 |
Памёр | 1621 |
Род | Друцкія-Саколінскія |
Бацькі | Міхал Друцкі-Саколінскі Ганна з Рагозаў |
Жонка | Невядомая з Корсакаў |
Дзеці | Крыштап Міхал, Крыстына, Аляксандар, Філон, Багдан, Стэфан |
Міхал Друцкі-Саколінскі (каля 1550 — 1621) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1605—1613), ваявода полацкі (1613—1621) і смаленскі (1621).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Друцкіх-Саколінскіх гербу «Друцак», сын Міхала і Ганны з Рагозаў.
Быў ротмістрам ВКЛ, маршалкам аршанскім у 1591—1605. У 1597 атрымаў у леннае валоданьне Азярышчанскае староства. Спавядаў кальвінізм, у канцы жыцьця прыняў каталіцтва[1].
У шлюбе меў сына Крыштапа Міхала, кашталяна полацкага і дачку Крыстыну, якая выйшла за гетмана вялікага літоўскага Януша Кішку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Друцкія-Сакалінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 603.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4