Андрэй Сапега (сын Паўла)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Сапега
А. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
А. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1560
Памёр да 11 кастрычніка 1621
Род Сапегі
Бацькі Павал Сапега
Аляксандра з Хадкевічаў
Жонка Марыя з Чартарыйскіх
Крыстына з Дэмбінскіх
Дзеці Станіслаў Тамаш, Ганна, Аляксандра, Крыстына, Ядвіга, Мар’яна, Дарота

Андрэй Сапега (каля 1560 — да 11 кастрычніка 1621) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (15881592), кашталян менскі (15921597), ваявода полацкі (15971613) і смаленскі1621).

Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А. Сапега. В. Герсан, 1860

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Аляксандры з Хадкевічаў. Меў братоў Мікалая і Багдана.

У 1590-я навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Ротмістрам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (15581582), 21 кастрычніка 1578 разграміў маскоўскія аддзелы, што ўзялі ў аблогу Вэндэн, захапіў у палон ваяводаў П. Тацева і В. Варанцова.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ваяводы полацкага, ад якой адмовіўся праз канфлікт з палачанамі[1].

Неаднаразова выяжджаў за мяжу, галоўным чынам у Італію: у 1579, 1592 і 1608.

Упершыню ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (шлюб у 1569), другі раз пабраўся шлюбам з Крыстынай Дэмбінскай (у 1570), зь якой меў сына Станіслава Тамаша, а таксама дачко Ганну, Аляксандру, Крыстыну, Ядвігу, Мар’яну і Дароту[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 547.
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 171.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Андрэй Сапега (сын Паўла)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў