Пётар Павал Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётар Павал Сапега
Пётар Павал Сапега, 1744
Пётар Павал Сапега, 1744
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 студзеня 1701
Дрэздэн, Сьвятая Рымская імпэрыя
Памёр 23 студзеня 1771
Жыліна, Каралеўства Вугоршчына
Род Сапегі
Бацькі Ян Казімер Сапега
Людвіка Марыя з Апалінскіх[d]
Дзейнасьць камэргер

Пётар Павал Сапега (28 студзеня 1701, Дрэздэн — 23 студзеня 1771, Жылін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (17321744), ваявода смаленскі1744).

Валодаў Ляхавічамі, Косавам, Старым Зьдзітавам, маёнткамі ў Польшчы. Быў старостам зьдзітаўскім1730).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Казімера і Людвікі з Апалінскіх.

У 1726 з дапамогай расейскай імпэратрыцы Кацярыны I заручыўся з дачкой А. Меншыкава Марыяй, стаў царскім камэргерам; пазьней ажаніўся з пляменьніцай імпэратрыцы Соф’яй Скаўронскай (з былых прыгонных Сапегаў у Беларусі)[1].

У 1728 выехаў у Рэч Паспалітую, дзе стаў адным з найбагацейшых магнатаў. Падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага ад абраньня каралём і вялікім князем да самай абдыкацыі (1736). Далучыўся да Барскай канфэдэрацыі, якой перадаў сваю надворную харугву. У 1770 выехаў у Славаччыну, дзе знаходзіўся эміграцыйны асяродак канфэдэрацыі, тамака і памёр[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 549.
  2. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 550.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]