Францішак Ксавэры Сапега
![]() Францішак Ксавэры Сапега. Ф. Думонт, 1788 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1746 |
Памёр | 30 студзеня 1806 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Ігнаці Сапега Ганна Красіцкая[d] |
Дзеці | Мікалай Сапега[d] і Павал Сапега[d] |
Францішак Ксавэры Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Сьвятога Станіслава (1791).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Ігнація і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзэфа і Каятана Міхала.
У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў вайсковую кар’еру. У 1763 атрымаў званьне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.
Дзякуючы пратэкцыі Казімера Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 траўня.
Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), зь якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касыльдай Залескай (у 1796). Пахавалі Ф. К. Сапегу ў Базаліі[1].
Крыніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 223.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0