Перайсьці да зьместу

Хмяльніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хмяльніцкі
лац. Chmialnicki
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Хмяльніцкая
Першыя згадкі 1431
Дата заснаваньня 1431
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Аляксандар Сымчышын[d]
Геаграфія
Плошча 93,05 км²[1]
Вышыня НУМ 295 м
Часавы пас
Каардынаты 49°25′10″ пн. ш. 26°58′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  268 527 чал. (2017)[2]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы — 88,3%
расейцы — 7,9%
палякі — 2,0% (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-382(2)
Паштовыя індэксы 29000
КОАТУУ 6810100000
Сайт Хмяльніцкая меская рада
Хмяльніцкі на мапе Ўкраіны
Хмяльніцкі
Хмяльніцкі
Хмяльніцкі

Хмяльніцкі (па-ўкраінску: Хмельницький, гістарычная назва — Пласкіраў, у 1795/1801—1954 роках — Праскураў) — места ў заходняй частцы Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Хмяльніцкай вобласьці і Хмяльніцкага раёну. Плошча 94 км². Насельніцтва на 2025 год — 268 тыс. чал. Насельніцтва аглямэрацыі — 439,7 тыс. чал. Знаходзіцца за 281 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Празь места праходзяць аўтамабільныя дарогі Чарнаўцы — Стараканстантынаў і Львоў — Крапіўніцкі — Данецк E50.

Хмяльніцкі — гістарычны цэнтар Цэнтральнага Падольля. У наш час места зьяўляецца буйным цэнтрам рынкавага гандлю (мясцовы рынак — трэці ў Эўропе па аб’ёме продажаў), агулам рынкі займаюць 1/3 частку тэрыторыі Хмяльніцкага.

Этымалёгія назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сваю назву места атрымала ў гонар Багдана Хмяльніцкага, гістарычная назва Пласкіраў паходзіць ад рэчкі Плоская — прытоку Паўднёвага Буга.

  • 1881 — 14 554 чал.[4]
  • 1897 — 22 915 (13 783 мужчыны і 9132 жанчыны), зь іх каля 29,8% складалі праваслаўныя, 30,1% — каталікі, 39,5% — юдаісты, 0,6% — іншыя.[5]
  • 1991 — 244 тыс. чал.[6]
  • 2009 — 290 тыс. чал.
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаяпольскаябеларуская
88,39% 10,36% 0,39% 0,07%

Прадпрыемствы машынабудаваньня (трансфарматарныя падстанцыі, кавальска-прэсавае абсталяваньне, радыёапаратура, прыборы і інш.); харчовай (масласыраробнай, мясной), лёгкай (абутковай, швацкай, трыкатажнай і інш.), хімічнай і іншай прамысловасьці.

  1. Про зміну і встановлення меж міста Хмельницький і Хмельницького району Хмельницької області (укр.)
  2. Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
  3. Історія Хмельницького
  4. Proskurów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 53
  5. Проскуров // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. Хмельницкий // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Хмяльніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў