Некраш Бутвідавіч
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | па 1437 |
| Бацькі | Буцівід Рэкуцевіч[d][1] |
Некраш Бутвідавіч (? — па 1437) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста васілішкаўскі (1434 год) і маршалак гаспадарскі (1437 год).
Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся ў Жупранах.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бутвід (Botvid, Bótviðr, мясцовая лацінізаваная форма — Butvidis[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4][5][6]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутрык, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Butariks, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8]. Такім парадкам, імя Бутвід азначае «корань дрэва»[6] (тое ж, што і імя Відбут).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nekraschii Butwidowicz (8 верасьня 1431 году)[9]; Nekrasch Butwidowicz (15 траўня 1432 году)[10]; Nekrassius, Nebrasius, Некраш[11].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду гербу «Ляліва», сын Бутывіта Ракуцевіча. Меў брата Івана (Івашку), які ў сярэдзіне XV ст. атрымаў наданьне у Вялёнскай воласьці. Быў у сваяцтве з Манівідамі.
Упершыню ўпамінаецца ў акце Чартарыйскай умовы (1431 год). У 1434 годзе быў старостам васілішкаўскім, у 1437 годзе — маршалкам гаспадарскім.
Магчыма, у 1447 годзе як Міхайлу Некраша яго ўпісалі ў каляндар віленскіх францішканаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 279. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ^ Hildebrand H. Huru fornminnena vårdas i Brunskogs kyrka // Månadsblad. Nr. 241—243, 1892. S. 89.
- ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. 3. uppl. — Stockholm, Esselte studium. 1979. P. 80—81.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
- ^ Bótviðr, Nordic Names
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дополнения к Актам историческим, относящимся к России : Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданы Археографической Комиссией. — СПб., 1848. С. 306.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 279.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4