Ашмянскі раён
Ашмянскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ашмяны |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Уладзіслаў Гершгорын[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 30 796[2] |
Шчыльнасьць | 25,3 чал./км² |
Плошча | 1215,92[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 311 м |
Месцазнаходжаньне Ашмянскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-93 |
Паштовыя індэксы | 231 1хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ашмя́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 30 796 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ашмяны.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ашмянскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гарадзенскае вобласьці, мяжуе з Астравецкім, Івейскім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскае вобласьці, з Валожынскім раёнам Менскае вобласьці, а таксама зь Летувой.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмяшчаецца ў межах Ашмянскага ўзвышша, пераважаюць вышыні 220—250 м, максымальная — 311 м (каля в. Цюпішкі).
Карысныя выкапні: торф, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °С, ліпеня 17,1 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 605 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 190 дзён.
Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балотаў 7,3 тыс. га.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя рэкі — Ашмянка, Гальшанка, Клява.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку 19,5 тыс. вясковага і 14,6 тыс. гарадзкога насельніцтва; 2009 год — 32 411 чалавек[4] (перапіс); 2016 год — 30 969 чал.[5]; 2017 год — 30 943 чал.[6]; 2018 год — 30 796 чал.[2]
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 65,7 тыс. га, зь іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, рапсу, гародніны.
Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — вытворчасьць сухога абястлушчанага малака) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (дакладнае ліцьцё, інструмэнтальная вытворчасьць), прыладабудаўніцтва (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікармавая і дражджавая, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная галіна Менск — Вільня і аўтамабільныя дарогі Менск — Вільня і Астравец — Горадня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча і філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі ў вёсцы Гальшаны.
- У 2001 і 2010 гадох раён (Ашмяны) быў месцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля»[7][8].
СМІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржаўная газэта «Ашмянскі веснік».
- Тыднёвік «Рэгіянальная газета»
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны 15 студзеня 1940 году. Першапачаткова ўваходзіў у склад Вялейскай вобласьці. 20 лістапада 1960 году ўключаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш цікавым пунктам раёну з турыстычнага пункту гледжаньня зьяўляецца Гальшанскі замак. Акрамя таго, увагу могуць прыцягнуць касьцёлы з кляштаровымі карпусамі ў вёсках Баруны і Гальшаны, а таксама магіла Францішка Багушэвіча ў Жупранах. Акрамя гэтага, захаваліся: Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Гальшаны, царква ў в. Гароднікі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Граўжышкі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Жупраны, сядзіба ў в. Міхайлоўшчына, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і будынак друкарні ў в. Мураваная Ашмянка.
У вёсцы Цюпішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як частка аб’екту № 1187.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Язэп Германовіч (Вінцук Адважны) (1890, Гальшаны —1978) — каталіцкі сьвятар усходняга абраду, паэт, публіцыст і вязень Гулагу
- Антоні Эдвард Адынец (1804—1885) — паэт, перакладчык
- Андрэй Зязюля (1878—1921) — беларускі паэт
- Зыгмунт Мінейка (1840—1925) — кіраўнік паўстаньня 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце, археоляг і мэмуарыст
- Уладзіслаў Чарняўскі (1916; засьц. Амружын — 2001) — беларускі каталіцкі сьвятар. Перакладчык Бібліі й Катэхэзіса на беларускую мову.
- Антон Шукелойць (1915, в. Якелеўшчына— 2017) — грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША
- Чэслаў Янкоўскі (1857—1929) — польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец
Насельныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гарады: Ашмяны.
Буйныя вёскі: Баруны, Гальшаны, Граўжышкі, Гродзі, Жупраны, Мураваная Ашмянка, Цудзенішкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://oshmiany.gov.by/ru/biografiya-rukovoditel/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
- ^ Ашмяны прынялі «Адну зямлю»//«Рэгіянальная газета»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ошмянский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.