Дуга Струвэ
| Геадэзічная дуга Струвэ | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
| Краіна | Беларусь Латвія Летува Малдова Нарвэгія Расея Украіна Фінляндыя Швэцыя Эстонія |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | ii, iv, vi |
| ID | 1187 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 2005 (29-я) |
Геадэзі́чная дуга́ Стру́вэ — сетка з 265 трыянгуляцыйных пунктаў працягласьцю больш за 2820 кілямэтраў. Стваралася з мэтай вызначэньня парамэтраў Зямлі, яе формы і памеру. Названая паводле прозьвішча галоўнага выканаўцы — расейскага астранома нямецкага паходжаньня Фрыдрыха Георга Вільгельма Струвэ.
Геадэзічная дуга Струвэ была вымераная з 1816 да 1855 году ад Фугленэсу недалёка ад мыса Норд-Кап у Нарвэгіі (70°40′12″ пн. ш. 23°39′48″ у. д.HGЯO) да Ізмаілу паблізу Чорнага мора (45°19′54″ пн. ш. 28°55′41″ у. д.HGЯO), што ўтварыла дугу мэрыдыяна працягласьцю 2821,833 км і амплітудай 25° 20′ 08″. Апорныя пункты дугі пазначаліся на мясцовасьці рознымі спосабамі: паглыбленьнямі ў скалах, жалезнымі крыжамі, пірамідамі з камянёў ці спэцыяльна ўсталяванымі абэліскамі. Два скрайнія пункты, як найістотнейшыя, у знак удалага сканчэньня работаў пазначаныя манумэнтальнымі слупамі.
На час стварэньня Дуга пралягала па тэрыторыі дзьвюх дзяржаваў: Расейскай імпэрыі ды Швэдзка-нарвэскай уніі. У цяперашні час пункты дугі можна знайсьці на тэрыторыі 10 краінаў: Нарвэгіі, Швэцыі, Фінляндыі, Расеі, Эстоніі, Латвіі, Летувы, Беларусі, Малдовы і Ўкраіны. У 2005 годзе 34 пунктам Дугі Струвэ, якія захаваліся да нашых дзён, нададзены статус Помніка Сусьветнай спадчыны[1].
Каардынаты дугі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- «Фугленэс» у Хамэрфэсьце (70°40′12″ пн. ш. 23°39′48″ у. д.HGЯO)
- «Райпас» у Альце (69°56′19″ пн. ш. 23°21′37″ у. д.HGЯO)
- «Luvdiidcohkka» у Каўтакейна (69°39′52″ пн. ш. 23°36′08″ у. д.HGЯO)
- «Baelljasvarri» у Каўтакейна (69°01′43″ пн. ш. 23°18′19″ у. д.HGЯO)
- «Pajtas-vaara» ў Кіруне (68°15′18″ пн. ш. 22°58′59″ у. д.HGЯO)
- «Kerrojupukka» ў Паяле (67°16′36″ пн. ш. 23°14′35″ у. д.HGЯO)
- «Pullinki» ў Эвэртурнэа (66°38′47″ пн. ш. 23°46′55″ у. д.HGЯO)
- «Perra-vaara» ў Хапарандзе (66°01′05″ пн. ш. 23°55′21″ у. д.HGЯO)
- «Стуор-Ойві» (цяпер «Стуораханаайві») у раёне гары Тарвантаваара, Энантэкіё (68°40′57″ пн. ш. 22°44′45″ у. д.HGЯO)
- «Авасакса» на скале Аавасакса, Уліторніа (66°23′52″ пн. ш. 23°43′31″ у. д.HGЯO)
- «Тарнэа» на званіца царквы Алаторніа, Торніа (65°49′48″ пн. ш. 24°09′26″ у. д.HGЯO)
- «Пуалака» на гары Оравівуоры, Карпілахці (61°55′36″ пн. ш. 25°32′01″ у. д.HGЯO)
- «Парлом II» на гары Тарнікаліа ў Парлямі, Ляпінярві (60°42′17″ пн. ш. 26°00′12″ у. д.HGЯO)
- «Свартвіра» на высьпе Муставііры, Пюхцяа (60°16′35″ пн. ш. 26°36′12″ у. д.HGЯO)

- «Woibifer» у Выйвэрэ Вяйке-Маар’яўскай воласьці (59°03′28″ пн. ш. 26°20′16″ у. д.HGЯO)
- «Katko» ў Сымуне Вяйке-Маар’яўскай воласьці (59°02′54″ пн. ш. 26°24′51″ у. д.HGЯO)
- «Дорпат» (Абсэрваторыя Тарту) (58°22′43,64″ пн. ш. 26°43′12,61″ у. д.HGЯO)
- «Sestu-Kalns» у Эргльскім краі (56°50′24″ пн. ш. 25°38′12″ у. д.HGЯO)
- «Jacobstadt» у Екабпілсе (56°30′05″ пн. ш. 25°51′24″ у. д.HGЯO)

На тэрыторыі Беларусі знаходзіўся 31 пункт дугі. У 2001 годзе сіламі спэцыялістаў «Белаэракосмагеадэзіі» былі знойдзеныя 19 пунктаў, закладзеных у пэрыяд з 1825 па 1826 год. З усіх 10 краінаў, па тэрыторыі якіх праходзіла Дуга Струвэ, тут знойдзена найбольшая колькасьць геадэзычных пунктаў. Уключаныя ў сьпіс ЮНЭСКО такія беларускія пункты:
- Тупішкі, Ашмянскі раён (54°17′29″ пн. ш. 26°02′43″ у. д.HGЯO)
- Лапаты, Шчучынскі раён (53°33′37″ пн. ш. 24°52′11″ у. д.HGЯO)
- Асаўніца, Янаўскі раён 52°17′21″ пн. ш. 25°38′58″ у. д.HGЯO
- Шчакоцк (Чэкуцк), Янаўскі раён (52°12′55″ пн. ш. 25°33′12″ у. д.HGЯO)
- Лескавічы, Янаўскі раён (52°09′38″ пн. ш. 25°34′17″ у. д.HGЯO)
Іншыя пункты на тэрыторыі краіны:
Гарадзенская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзергелі, Зэльвенскі раён
- Тарасаўцы, Зьдзецельскі раён
- Пуцэвічы, Наваградзкі раён
- Амальенгоф, Наваградзкі раён
- Дакудава, Лідзкі раён
- в. Урцішкі (каля г. Іўе, Іўеўскі раён)
- Даўкны, Вярэнаўскі раён
- Віднопаль, Іўеўскі раён
- Лойці, Ашмянскі раён
- Дэйбісі, Ашмянскі раён
- Цюпішкі, Ашмянскі раён (54°17′29″ пн. ш. 26°02′43″ у. д.HGЯO)
- Кандраты, Астравецкі раён
Берасьцейская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сяло Рудзь (48°19′05″ пн. ш. 27°52′35″ у. д.HGЯO) на поўначы Малдовы ўваходзіць у лік аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, бо празь яго праходзіць Дуга Струвэ. Раней у Малдове было 27 стаяначных пунктаў, па якіх праводзіліся абмеры для складаньня міжнародных мапаў. У цяперашні час у краіне застаўся толькі адзін пункт у сяле Рудзь. Ён знаходзіцца ў яблыневым садзе, за 300 мэтраў ад аўтатрасы Сарокі — Атакі.
- Кацярынаўка, Хмяльніцкая вобласьць (49°33′57″ пн. ш. 26°45′22″ у. д.HGЯO)
- Фельштын, Хмяльніцкая вобласьць (49°19′48″ пн. ш. 26°40′55″ у. д.HGЯO)
- Баранаўка, Хмяльніцкая вобласьць (49°08′55″ пн. ш. 26°59′30″ у. д.HGЯO)
- Старанякрасаўка, Адэская вобласьць (45°19′54″ пн. ш. 28°55′41″ у. д.HGЯO)
Ня ўключаныя ў сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Новая Грэбля, Хмяльніцкая вобласьць (49°41′23″ пн. ш. 26°29′04″ у. д.HGЯO)
- Горнікі, Ровенская вобласьць (50°23′05″ пн. ш. 25°50′40″ у. д.HGЯO)
- Крупа, Валынская вобласьць (50°41′03″ пн. ш. 25°24′45″ у. д.HGЯO)
- Крэменец, Тарнопальская вобласьць (50°05′45″ пн. ш. 25°41′54″ у. д.HGЯO)
- Гута-Камінская, Валынская вобласьць (51°34′45″ пн. ш. 25°02′01″ у. д.HGЯO)
Дуга Струвэ ў нумізматыцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 сьнежня 2006 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэньне памятную манэту «Дуга Струвэ» наміналам 1 і 20 беларускіх рублёў. Выпуск памятных манэтаў быў прымеркаваны да важнай падзеі для Рэспублікі Беларусь: у 2005 годзе 5 з выяўленых 19 пунктаў дугі былі ўнесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Манэты вылучаюцца арыгінальнай формай. На авэрсным баку манэтаў выяўленыя: уверсе зьлева — рэльефная выява дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь; справа — надпіс «Рэспубліка Беларусь»; у цэнтры — контурная выява Рэспублікі Беларусь і схема пунктаў Дугі Струвэ на яе тэрыторыі; унізе ўказаныя проба сплаву і намінал — «20 рублёў» на срэбнай і «1 рубель» на медна-нікелевай, а таксама на кожнай з манэтаў — год біцьця[2].
Малдова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]15 чэрвеня 2009 року Нацыянальны банк Малдовы ўвёў у абарачэньне срэбную памятную манэту «Геадэзічная дуга Струвэ» з сэрыі «Помнікі Малдовы» наміналам 50 леяў.
На авэрсе манэты ў цэнтры — Герб Малдовы; у верхняй частцы — лічба з пазначэньнем году біцьця; у ніжняй частцы — надпіс «50 LEI»; па коле манэты вялікімі літарамі выбіты надпіс «REPUBLICA MOLDOVA». На рэвэрсе — у цэнтры мапа Рэспублікі Малдовы, на якой выяўленая Геадэзічная дуга Струвэ, геадэзічны пункт Рудзь і геаграфічныя каардынаты, у верхняй частцы надпіс «RUDI»; па коле ў верхняй частцы вялікімі літарамі выбіты надпіс «ARCUL GEODEZIC STRUVE»[3].
Украіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]7 чэрвеня 2016 року Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэньне юбілейную манэту «Геадэзічная дуга Струвэ (да 200-рочча пачатку зьдзяйсьненьня астронама-геадэзічных работаў)».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Апісаньне і характарыстыка Дугі Струвэ на афіцыйным сайце ЮНЭСКО (анг.) Праверана 21 ліпеня 2020 г.
- ↑ Памятныя манэты «Дуга Струвэ» Банкноты і манэты. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі. Праверана 21 ліпеня 2020 г.
- ↑ Geodezic Arch Struve (анг.). Нацыянальны банк Малдовы (15 чэрвеня 2009). Праверана 21 ліпеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 410Д000001 |
| Ангельская ВікіВандроўка мае турыстычны дапаможнік па тэме гэтага артыкула: |
- Віртуальны музэй мэрыдыяну Дугі Струвэ (рас.)
- Белгеадэзія пра Геадэзічную дугу Струвэ(недаступная спасылка) (рас.)
- Дуга Струвэ (рас.) на Глёбус Беларусі
| |||||||||||
| ||||||||
| |||||||||||
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Беларусі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Летуве
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ва Ўкраіне
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Швэцыі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Эстоніі
- Геадэзія
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Латвіі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Малдове
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Нарвэгіі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Расеі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Фінляндыі
- Струвэ
- Старонкі, якія выкарыстоўваюць пашырэньне Картограф
